Дзень інвалідаў у Асіповічах. Таленты не маюць абмежаванняў

Дзень інвалідаў у Асіповічах. Таленты не маюць абмежаванняў

Гэта мерапрыемства адрознівалася ад многіх іншых непадробнай шчырасцю і пачуццём сапраўднасці таго, што адбывалася на сцэне. Калі хлопцы танцавалі, то не напаўмоцы, а наколькі хапала фізічных магчымасцей, разам з дзяўчатамі спявалі так, што асэнсоўвалі кожнае слова, а калі Ліана Крупіневіч і Сяргей Высоцкі чыталі верш Канстанціна Сіманава “Чакай мяне”, то словы, здавалася, ліліся ад самага сэрца. Такое пераадольванне цяжкасцей гэтыя самадзейныя артысты ведаюць не наўздагад. І хоць маладыя людзі не былі ў пекле вайны, але змагацца ім даводзіцца кожную гадзіну свайго жыцця: з хваробамі, фізічнымі абмежаваннямі, неразуменнем навакольных, непрыстасаванасцю “безбар’ернай” прасторы, уласнымі расчараваннямі і адзінотай. І — выходзіць пераможцамі, бо іншага выйсця няма, інакш жыццё проста губляе сэнс…


таленты не маюцьНапярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў па традыцыі актавая зала гімназіі гасцінна прыняла дзяцей і моладзь, якія маюць асаблівасці развіцця. Госці трапілі ў казку, дзе з гарэзай Карлсанам, добрым Малышом і рухавай Фрэкен Бок гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі, весяліліся ад душы. Адметна, што канцэрт, які быў арганізаваны для іх, складаўся з нумароў, падрыхтаваных выхаванцамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. І гэта яшчэ раз даказвае: не трэба складаць рук і падпарадкоўвацца выстаўленаму дыягназу, чалавек не заўсёды ведае ўласныя магчымасці, іх кола можна і трэба пашыраць.

Тое пацвярджала і выстава, аформленая ў фае рабятамі з абмежаваннямі. Рукадзельныя творы патрабуюць карпатлівай працы. І няхай не ўсё адразу ўдавалася, пайшло шмат часу на іх падрыхтоўку, затое з якім замілаваннем Юлія Радзюк і Аляксандра Мельнікава расказвалі аб сваёй рабоце ў майстэрні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вясёлка”. Вырабы атрымаліся і сапраўды цудоўныя, у што Ніна Кабанава і Юлія Калашнікава, многія другія наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў унеслі свой уклад.

На свяце побач з хлопчыкамі і дзяўчынкамі былі іх самыя родныя і блізкія людзі: матулі, выхавацелі, работнікі сацыяльных службаў. Калі штосьці не атрымоўвалася — падтрымлівалі, падстаўлялі плячо. Усё — як звычайна. Гэтым людзям лёсам наканавана зведаць: калі боль нехта падзяляе — становіцца лягчэй.

Іна ЗАСКЕВИЧ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем