Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Кантроль тэхнічных сродкаў на станцыі дыягностыкі аўтапарка № 19 з пачатку года прайшлі 5.507 чалавек. Даход прадпрыемства ад гэтага віду дзейнасці — амаль 794 млн рублёў, прыбытак — больш за 314 мільёнаў.

Канцэрт, прысвечаны Дню інвалідаў “Дружба без абмежаванняў”, пройдзе ў раённым Цэнтры культуры 3 снежня ў 15.00.

У Татаркаўскім сельсавеце зроблены ямачны рамонт вуліц Вакзальнай і Прамысловай, добраўпарадкаваны могілкі. У ходзе месячніка па супрацьпажарнай бяспецы аглядавай камісіяй абследаваны ўсе жылыя памяшканні, 208 двароў — паўторна. За сродкі ДУКВП “Водаканал” пракладзена 270 метраў водаправода.

Асіповіцкі лясгас нарыхтаваў сёлета 3 тоны жалудоў дуба чарэшчатага. Найлепшых вынікаў дасягнулі лясніцтвы: “Акцябрскае” — 1.050 т, Каменіцкае — 750, Градзянскае і Ліпенскае — па 350. Працягваецца збор насення ясеня звычайнага і ліпы драбналістай.

Мясцовае таварыства паляўнIчых I рыбаловаў з пачатку го-да адстраляла 52 казулі і 15 ласёў з запланаваных адпаведна 80 і 26. Аматары палявання забілі 6 ваўкоў.

Паслугі басейна “Дэльфін” папулярныя ў насельніцтва. У жніўні-  кастрычніку каля 10 тысяч наведванняў прыпадае на вучняў, каля 4 — на дарослых. Сярод апошніх самыя актыўныя плыўцы-аматары — работнікі Бабруйскіх цеплавых сетак і УМГ, якія забяспечаны платнымі абанементамі за кошт сваіх арганізацый.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Здаровае сэрца — вектар жыцця” работнікі райпаліклінікі абследавалі 712 чалавек.

Райвузел паштовай сувязі рэалізоўвае праз аддзяленні больш за 250 найменняў газет і часопісаў. За студзень-кастрычнік тавараабарот склаў 156 млн рублёў, прыбытак — прыкладна       36 мільёнаў. Найбольш папулярныя ў спажыўцоў выданні — “Друг пенсионера”, ”Сад и огород”, друкаваная прадукцыя са сканвордамі-красвордамі.

ДАI паведамляе: з 28 лістапада па 7 снежня праводзіцца спецыяльная аперацыя “Пешаход”, накіраваная на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, папулярызацыю выкарыстання святлоадбіваючых элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем