Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 16 па 22 лістапада выяўлена 2 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці. Зафіксаваны факт парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку. У ЦРБ звярнулася гараджанка, якой у ходзе сумеснага распіцця спіртнога траўмы нанёс сужыцель. Пазней меддапамога спатрэбілася і жыхарцы в. Лучыцы: на глебе непрыязных адносін яе збіў і пагражаў фізічнай расправай таксама сужыцель. Праводзіцца праверка па заявах ад двух грамадзян: 22 лістапада ў кафэ “Правінцыя” іх збіла, пагражала расправай і кідалася з нажом жыхарка райцэнтра.

РАСК

Распачата 11 крымінальных спраў.

Устаноўлена асоба грамадзяніна, які 12 лістапада скраў маёмасць з аўтамабіляў: жыхар г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёна. Частка скрадзенага канфіскавана.

Больш за 3 млн рублёў шляхам падману выкраў непрацуючы грамадзянін — пад падставай продажу мабільнага тэлефона.

ДАI

Папярэджана 158 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнуты 41 парушальнік хуткаснага рэжыму, 3 нецвярозыя вадзіцелі, 19 пешаходаў. Адбылося 5 ДТЗ.

18 лістапада вадзіцель гарадскога аўтобуса праявіў няўважлівасць, “МАЗ” пачаў самаадвольны рух, і пасажырка, якая страціла раўнавагу, атрымала траўму.

Увага! З 24 лістапада па 4 снежня праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Жыццё даражэй за шыны!”

АУСТ

Складзена 79 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 207 цягнікоў, з якіх знята 24 правапарушальнікі, у спецізалятар дастаўлена 4 чалавекі, знойдзена 2 асобы, што знаходзіліся ў вышуку. Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Устаноўлена асоба, якая ўчыніла крадзеж дросельных перамычак на ст. Асіповічы-3.

Спецізалятар

Размешчана 48 чалавек, у іх ліку 14 сямейных скандалістаў, 8 жанчын, 1 іншагародні і 2 чалавекі, што ўчынілі дробнае хуліганства.

РАНС

17 лістапада на вул. Камуністычнай выяўлены безгаспадарны рукзак. Пасля праверкі яго змесціва факт мініравання не пацвердзіўся.

IАЖіРС

Выяўлена 5 парушэнняў правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем