Асіповіцкія артылерысты – сапраўдныя “багі вайны”

Асіповіцкія артылерысты – сапраўдныя “багі вайны”

Калі праглядаеш спісак пошукавых запросаў, па якіх карыстальнікі “сусветнай павуціны” трапляюць на сайт “раёнкі”, адразу можна зразумець: у Асіповічах шмат ваенных. Асабліва гэта прыкметна падчас прызыўной кампаніі: “в/ч 12147”, “51 артбрыгада”, “артылерыя ў Асіповічах”… Будучыя салдаты і іх блізкія спрабуюць высветліць, што чакае прызыўнікоў на месцы службы. Таму, напэўна, варта зноў расказаць пра мясцовых “багоў вайны”, якія 19 лістапада адзначаюць прафесійнае свята.

Баявая падрыхтоўка

Як і ў школе, у армейцаў існуе свой навучальны год. Вось толькі пачынаецца ён у снежні, а заканчваецца ў лістападзе. Зараз якраз і можна падвесці вынікі баявога навучання апошняга.

— Працуем у адпаведнасці са спецыяльным планам падрыхтоўкі, — расказвае намеснік камандзіра    51 артбрыгады падпалкоўнік Сяргей Аляксандраў. — Хоць год і выдаўся даволі напружаны, але ўсе мерапрыемствы выкананы ў поўным аб’ёме. Безумоўна, праводзілі кантрольныя заняткі с баявой стральбой як з асобнымі падраздзяленнямі, так і з брыгадай у цэлым на мясцовым палігоне. Падрыхтавалі 2 зборы ваеннаслужачых рэзерву — гэта каля 500 чалавек. Рэзервісты асвоілі воінскія спецыяльнасці і былі зволены ў запас. Дарэчы, мясцовых жыхароў сярод іх не было, больш за ўсё — мінчане. Амаль усе яны маюць вышэйшую адукацыю, грамадзянскую спецыяльнасць, некаторы жыццёвы вопыт, таму працаваць з імі даволі проста.

Што тычыцца ваеннаслужачых тэрміновай службы, яны таксама стараюцца праявіць сябе на высокім узроўні, выконваюць усе пастаўленыя баявыя задачы. Зараз ужо чакаем новае папаўненне — хутка павінны прыбыць.

Значная падзея — спаборніцтвы на званне лепшага артылерыйскага дывізіёна Узброеных Сіл краіны. Зразумела, 51 артбрыгада не магла не прыняць у іх   удзел. Брыгаду прадстаўлялі 2 гарматна-самаходны (камандзір — падпалкоўнік Яўгеній Лук’янаў) і 4 цяжкі гаўбічны (падпалкоўнік Андрэй Гнядзько) артдывізіёны. Мясцовыя артылерысты выступалі першымі, і прадстаўнікі Упраўлення РВА адзначылі, што яны задалі высокую планку сапернікам. Прыемна, што і вынік атрымаўся выдатны: чацвёрты дывізіён заняў першае месца, а другі — чацвёртае.

соревнования на лучшего комбата осиповичиЗа званне лепшага спаборнічалі і камандзіры батарэй. Тры прадстаўнікі в/ч 12147 — капітаны Аляксандр Харанека, Сяргей Садоўскі і Дзяніс Лубянько — таксама выступалі першымі і зноў жа даволі паспяхова. Адметна, што Садоўскі на той момант быў дзеючым лепшым камбатам і званне сваё пацвердзіў. Перамога дывізіёна і камбата — сапраўды высокія паказальнікі, чарговы доказ таго, што ў брыгадзе вядзецца якасная баявая падрыхтоўка.

Па словах падпалкоўніка Аляксандрава, на будучы навучальны год план баявой падрыхтоўкі будзе не менш насычаны. Напрыклад, падраздзяленні брыгады накіруюцца на “чужыя” палігоны. Такія палявыя выхады ў больш складаных неардынарных умовах дазволяць праверыць, як ваеннаслужачыя могуць арыентавацца ў незнаёмых абставінах, удалечыні ад пастаяннага месца дыслакацыі.

…I бытавыя пытанні

Ужо не аднойчы “раёнка” пісала пра тое, што ў паўднёвым ваенным гарадку вядзецца рамонт, прычым усіх збудаванняў адразу. Гэта абумоўлена спецыяльнай праграмай, якая прадугледжвае добраўпарадкаванне воінскіх злучэнняў краіны і працягнецца да 2018 года. Сёлета выпала чарга наводзіць у сябе парадак 51 абр і суседняй 336 рэабр. Некаторыя збудаванні стаяць тут яшчэ з пачатку мінулага стагоддзя, таму капітальны рамонт ім проста неабходны.

Ваеннаслужачыя брыгады разам з грамадзянскімі будаўнікамі правялі сапраўды вялікую працу. Напрыклад, да канца 2015 года завершыцца рамонт штаба. Блізіцца да заканчэння і капрамонт памяшканняў казармы: там усё робіцца па сучасных стандартах, таму жыць салдатам будзе зручна і камфортна. Працягваюцца работы па аднаўленні клуба, вучэбнага корпуса і іншых аб’ектаў.

палатки в вч 12147

Пакуль ідзе рамонт, салдаты знаходзяцца ў так званым палявым лагеры, які разбілі на тэрыторыі часці. Нараканняў няма: ваеннаслужачыя разумеюць, што гэта часовыя цяжкасці. Канечне, летам жыць там было ў разы зручней, але і зараз ствараюцца неабходныя ўмовы. Напрыклад, у кожнай палатцы ёсць печы, якія ноччу прапальваюцца ўвесь час, а днём — у залежнасці ад абставін. Дарэчы, дровы пастаўляе ваеннае лясніцтва, з якім заключаны дагавор, а таксама “ў справу” ідуць драўляныя рэшткі будаўнічых работ. Рукамыйнікі ж усталявалі ў памяшканні лазні, каб не мерзнуць на вуліцы. Словам, жыць можна, тым больш, што сапраўдны салдат павінен стойка пераносіць усе нягоды і цяжкасці службы. А каб было весялей, праводзіцца шмат культурна-забаўляльна-спартыўных мерапрыемстваў: “вайна вайной”, а адпачываць таксама трэба.

* * *

Быць артылерыстам складана, але ж і ганарова. Нездарма тых, хто належыць менавіта да гэтага роду войск, называюць “багамі вайны”. І ваеннаслужачыя 51 артбрыгады заўсёды трымаюцца на ўзроўні. Ужо зараз можна назваць некаторыя імёны: палкоўнік Аляксей Ратушны, падпалкоўнікі Ігар Дубік, Яўгеній Лук’янаў, Канстанцін Базыльчык, Уладзімір Ёлкін, маёр Андрэй Шчасны, капітаны Аляксандр Харанэка, Сяргей Садоўскі, Аляксей Іванковіч, старшыя лейтэнанты Аляксандр Марус і Наталля Пляшкова. Безумоўна, гэта толькі частка тых, на каго можна раўняцца, а ўвогуле кожнага з мясцовых артылерыстаў ёсць за што адзначыць. Таму, будучыя салдаты, не сумнявайцеся: у “сталіцы артылерыі” вас і прымуць добра, і ўсяму навучаць.

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость