Асіповіцкія аграрыі адзначылі прафесійнае свята

Шмат слоў удзячнасці прагучала ў бок працаўнікоў аграпрамысловага комплексу на прымеркаваным да іх прафесійнага свята ўрачыстым мерапрыемстве ў РЦК, якое прайшло ў пятніцу. Першым віншаваў работнікаў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Асіповіччыны старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Нягледзячы на розныя складанасці, падкрэсліў ён, галіна дынамічна развіваецца, выразна прагледжваюцца перспектывы. За ўсімі дасягненнямі і поспехамі стаіць, безумоўна, напружаная праца людзей — і шэраг землякоў атрымалі з рук кіраўніка раёна Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты.

Вітаў асіповіцкіх працаўнікоў АПК і першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, галоўны дзяржэксперт вобласці па ўмовах працы Аляксандр Крыкуноў. Ганаровы госць пажадаў плёну ў рабоце і спрыяльных умоў — як надвор’я, так і на працоўных месцах. На абласным узроўні былі адзначаны дырэктар ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” Васіль Крупенка, трактарысты-машыністы ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” і “Лапічы” Віктар Кадчык і Iван Краснаўцаў адпаведна, аператар машыннага даення ААТ “Заходні-Агра” Алена Шышла.

Шчыра віншавалі прысутных таксама намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Міхалёў і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Святлана Сідарэнка. Прафсаюзны лідар уручыла Падзячныя лісты галоўнаму заатэхніку ААТ “Лапічы” Аляксандру Салыгу, інспектару па кадрах, старшыні прафкама калгаса “Авангард” Зінаідзе Міхадзюк, працаўнікам ВУП “Малочны полюс” Аляксандру Барадзіну, Наталлі Дзядок, Марыне Ягоравай, таксама Вользе Грышановіч і Эле Пятровай з ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”.

Добраму настрою спрыялі не толькі віншаванні-пажаданні, але і цікава складзены сцэнарый, душэўныя песні і танцы з іскрынкай мясцовых самадзейных артыстаў.

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем