Сямейная справа

Загадчык майстэрняў ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Сяргей Піляк да сельскагаспадарчай працы заўсёды адносіўся з павагай. Некалі шафёрам рабіў яго бацька, і Сяргей Аляксандравіч памятае вялікае захапленне, калі той браў яго ў кабіну. Ды і на ферме, дзе шчыравала даяркай матуля, яму таксама падабалася — знаходзілася ў доглядзе за жывёлаю шмат цікавага. А ў 9 класе самастойна адвозіў зерне ад камбайна ў час уборкі ўраджаю.

На Асіповіччыну Піляк патрапіў з забруджанага радыяцыяй Хойніцкага раёна ў 1994 годзе. Канечне, пакідаць родныя мясціны было шкада, аднак трэба думаць пра будучыню.

За два дзясяткі гадоў сталі роднымі і Жорнаўка, і сельгас-прадпрыемства. Гаспадарка забяспечыла добрым жыллём. Піляку падабаецца дружны калектыў, яго надзейны мехатрад. Калі ўзнікае неабходнасць, Сяргей Аляксандравіч удзельнічае ў жніве. Сёлета ў час уборкі ўраджаю ён намалаціў на ўмоўны камбайн 792,1 тоны зерня і заняў трэцяе месца ў раённым спаборніцтве. Чым не прыклад для калгаснай моладзі?

Радуе яго і тое, што побач працуе механізатарам 19-гадовы сын Аляксей. Пасля вучобы ў Асіповіцкім прафесійна-тэхнічным каледжы хлопец прыйшоў у родны калгас. “Калі трэба, не толькі дапамагу, але і паўшчуваю, — кажа бацька. А як жа, трэба яшчэ многаму навучыць. Хаця прыемней, канечне, хваліць сына, ён — хлопец старанны”.

Падабаецца працаваць пад кіраўніцтвам бацькі і Аляксею — дарадчык заўсёды побач. Ды і розныя пытанні можна абмяркоўваць яшчэ і дома. Карацей, узаемаразуменне тут гарантавана.

Зараз хлопец робіць на трактары. Занятасці хапае — уносіць удабрэнні пад ворыва, на ферме часта патрабуецца дапамога трактара. Бацька раіць сыну вучыцца далей. Магчыма, так хлопец і зробіць. I планаў пакінуць свой аграгарадок Аляксей не будуе: калі ўсё задавальняе, навошта шукаць лепшага?

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем