Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 2 па 8 лістапада спынены вышук 5 грамадзян, што ўхіляліся ад выплаты доўгу. Устаноўлены 3 асобы, якія раней здзейснілі крадзяжы.

РАСК

Узбуджана 6 крымінальных спраў.

Ва ўрочышчы “Разбор” паблізу в. Барок хтосьці незаконна здабыў зубра вагой каля 700 кг. Шкода — 216 млн рублёў.

Каля 4 млн руб. скрадзена ў 67-гадовай жыхаркі в. Лучыцы з кашалька, які захоўваўся дома.

ДАI

Папярэджана 216 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі і 73, што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму, 13 пешаходаў. Адбылося 4 ДТЗ.

8 лістапада ў 18.15 на 3 км аўтадарогі “Асіповічы-Свіслач” асіпаўчанін на аўтамабілі “Опель” не абраў бяспечную дыстанцыю да “Форда”. У выніку ўдару “Форд” выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з “Пежо”, што рухаўся насустрач. Вадзіцель “Форда” памёр на месцы ДТЗ. Пасажыры “Форда” і “Пежо” шпіталізаваны. Супраць вадзіцеля “Опеля” ўзбуджана крымінальная справа.

Увага! Па 13 лістапада праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па прадухіленні ДТЗ на чыгуначных пераездах.

АУСТ

Складзена 59 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзены 3 асобы, што знаходзіліся ў вышуку, у спецізалятар дастаўлена 6 чалавек, суправоджана 187 цягнікоў, з іх знята 11 правапарушальнікаў. Узбуджаны крымінальныя справы па факце незаконнага абароту наркасродкаў і крадзяжы асабістай маёмасці.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 47 чалавек, у тым ліку 9 жанчын, 7 сямейных скандалістаў, 3 асобы, што здзейснілі дробнае хуліганства, 1 іншагародні грамадзянін.

РАНС

7 лістапада ў аг. Дараганава загарэлася лазня па вул. Бабруйскай. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць бані.

Увага! З 13 па 28 лістапада — рэспубліканская акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”

IАЖіРС

Складзена 4 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання. Узбуджана крымінальная справа па факце ажыццяўлення незаконнай рыбалкі.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем