Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 26 кастрычніка па 1 лістапада спынены вышук 5 грамадзян, што ўхіляліся ад пакрыцця шкоды і выплаты аліментаў, канфіскаваны самаробны самагонны апарат, у крамах райста ў в. Замошша і Ліпень выяўлена 15,9 літра піва і спіртных напояў са скончаным тэрмінам рэалізацыі. Знойдзены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. 28 кастрычніка ў ЦРБ дастаўлена жанчына, збітая мужам, праз дзень — мужчына, траўмы якому ў ходзе сваркі нанёс раней судзімы пасынак.

РАСК

Узбуджана 20 крымінальных спраў, 12 з іх — па крадзяжах маёмасці, 2 — у дачыненні асіпаўчаніна і жыхара в. Вялікая Грава, якія прычынілі цялесныя пашкоджанні ўчастковаму міліцыянеру і міліцыянеру групы затрымання Дэпартамента аховы падчас знаходжання іх пры выкананні службовых абавязкаў.

У 24-гадовага ялізаўчаніна канфіскавана 0,3 г амфетаміна.

У ноч на 30 кастрычніка неўстаноўленая асоба з павільёна ТАА “Пухавічымясапрадукт” выкрала грошы і мясныя вырабы, прычыніўшы шкоду на суму каля 13 млн рублёў.

ДАI

Папярэджана 153 правапарушэнні ПДР, прыцягнуты да адказнасці 49 ліхачоў, 1 нецвярозы вадзіцель і 55 пешаходаў, з якіх 8 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Адбылося 7 ДТЗ.

31 кастрычніка ў 16 гадзін 5 хвілін на 115 км аўтадарогі “Мінск-Гомель” каля в. Ясень мінчанка на “Фіаце-Сціло” сутыкнулася з аўтамабілем “МАЗ”, што рухаўся ў спадарожным напрамку. Жанчына-вадзіцель з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавана.

АУСТ

Складзена 62 адміністрацыйныя пратаколы, канфіскавана 20 л брагі, знойдзена асоба, што знаходзілася ў вышуку. Суправоджана 56 цягнікоў, з якіх знята 13 правапарушальнікаў.

Спецізалятар

Размешчана 48 грамадзянін, у іх ліку 9 жанчын, 5 сямейных скандалістаў, 4 асобы, што здзейснілі дробнае хуліганства.

РАНС

У выніку пажару, які здарыўся 27 кастрычніка ў Пратасевічах, агнём пашкоджаны маёмасць і столь дачнага дома. На наступны дзень загарэўся жылы дом на ст. Ясень. Пашкоджана перакрыцце вакол дымахода.

IАЖіРС

Складзена 5 пратаколаў па фактах парушэння правілаў лесакарыстання. Непрацуючы жахар в. Вяззе з дапамогай пад’ёмнай сеткі спрабаваў скрасці на нагульнай сажалцы рыбгаса рыбу коштам звыш 2 млн руб.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем