Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

26 кубаметраў смецця было ўбрана ў лясным масіве і на прыбярэжнай паласе падчас раённага суботніка работнікамі райвыканкама, басейна «Дэльфін», членамі БРСМ, вучнямі СШ № 1 і спецшколы.

«Блакітны агеньчык» запаліўся ў 46 індывідуальных жылых дамах – адбыўся пераход на прыродны газ. Асіповіцкім раёнам газазабеспячэння філіялам РУП “Магілёўаблгаз” заменена 51 абсталяванне, якое выклікала небяспеку. Выканана 33 аварыйныя заяўкі, у 50 кватэрах праведзены мантаж індывідуальных прыбораў уліку расходу газу.

Першае месца на раённым конкурсе віртуальных кабінетаў беларускай мовы і літаратуры заняў Дараганаўскі ВПК  д/с-СШ (настаўнік М.В.Тамашоў), другое і трэцяе занялі адпаведна СШ № 4 (Н.В.Навіцкая) і гімназія (Н.Г.Ганчаронак). Конкурс праводзіўся з мэтай удасканальвання інфармацыйнай культуры настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, а таксама для абмену вопытам. Удзел у ім прынялі педагагічныя работнікі 12 устаноў адукацыі раёна.

ПМК-95 «Вадбуд» праводзіць рэканструкцыю меліярацыйнай сістэмы «Сіняя» на ўчастку Гарожа, якая будзе ўведзена ў эксплуатацыю напрыканцы лістапада. Таксама выконваюцца работы па закрытай сетцы – патрабуецца пракласці 25 км дрэнажу, ідзе рамонт 5 гідратэхнічных збудаванняў і адкрытай сеткі, апрацоўка пласта на плошчы ў 280 га і карчаванне кустоўя.

29 мерапрыемстваў арганізавана цэнтральнай бібліятэчнай сеткай горада на гэтым тыдні падчас восеньскіх канікул. Школьнікі прынялі ўдзел у літаратурных турнэ, конкурсах знаўцаў, інфармацыйна-пазнавальных гадзінах. Таксама былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу са шкоднымі звычкамі і прапаганду здаровага ладу жыцця.

У юрыдычную кансультацыю раёна часцей за ўсё землякі звяртаюцца па шлюбна-сямейных і жыллёвых пытаннях, спадчыны, выканання працоўнага заканадаўства. Многіх цікавяць розныя аспекты заключэння здзелак.

300-350 чалавек абслугоўвае штодня клінічная лабараторыя райпаліклінікі. За змену тут выконваецца ад 1.500 да 2.000 аналізаў.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем