Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 19 па 25 кастрычніка раскрыты крадзеж, знойдзены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, зарэгістравана 4 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 210 літраў брагі і 1 — самагону.

Ноччу 19 чысла з траўмамі галавы ў бальніцу дастаўлены мужчына — яго напярэдадні ўдарыла качаргой сястра.

Праводзіцца праверка па паведамленні адміністрацыі райста аб тым, што невядомая асоба шляхам падкопу пранікла ў ангар і, узламаўшы кунг аўтамабіля ГАЗ, выкрала спіртныя напоі і прадукты харчавання.

РАСК

Узбуджана 13 крымінальных спраў, 3 з іх — супраць абавязаных асоб, якія наўмысна не выходзілі на працу, ухіляючыся ад пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей.

Дзве справы заведзена супраць 29-гадовага асіпаўчаніна. Асуджаны судом да выпраўленчых работ і пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі, ён ухіліўся ад выканання прысуду і ў стане алкагольнага ап’янення сеў за руль аўтамабіля.

Непрацуючы грамадзянін у краме індывідуальнага прадпрымальніка паквапіўся на джынсы коштам 380 тысяч рублёў. Неўсталяваная асоба выкрала мабільны тэлефон з курткі, пакінутай без нагляду ў калідоры паліклінікі. Усяго па крадзяжах маёмасці распачата 7 крымінальных спраў.

ДАI

Папярэджана 159 фактаў парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 12 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 41 пешаход, нецвярозы вадзіцель. Адбылося 5 ДТЗ.

19 кастрычніка вадзіцель аўтамабіля “Хёндай” наехаў на веласіпедыста, які перасоўваўся на зялёны сігнал святлафора па пешаходным пераходзе.

ДАI нагадвае: У сувязі з надыходам асенне-зімовага сезона яшчэ больш актуальным становіцца выкарыстоўванне святлоадбіваючых элементаў вопраткі. За знаходжанне на неасветленым участку дарогі без САЭ прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь, у стане алкагольнага ап’янення — да 5 БВ.

АУСТ

Складзена 87 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена 3 асобы, што знаходзіліся ў вышуку, суправоджана 70 цягнікоў, з іх знята 6 правапарушальнікаў. У спецізалятар дастаўлены 1 грамадзянін.

Увага! З 29 па 31 кастрычніка праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Прыгарадны цягнік”.

Спецізалятар

Для працверажэння размешчана 38 мужчын і 1 жанчына.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за выкід трупаў буйной рагатай жывёлы, 2 — за пакіданне ў неналежным месцы каністр з-пад гербіцыдаў. Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу сажалкавай рыбы.

Последние новости

Общество

Заместитель председателя комитета по труду, занятости и социальной защите Могилёвского облисполкома проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичах

12 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

В год 80-летия Великой Победы осиповчане вспоминают своих предков, защищавших Родину, многие из которых отдали за нее жизнь.

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Производитель работ ООО “Осиповичигазстрой” Николай Курьянович награжден Почетной грамотой Министерства энергетики Республики Беларусь

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 июля для всех знаков зодиака

12 июля 2025
Читать новость
Здравоохранение

Проект “Здоровые города и проселки”

11 июля 2025
Читать новость
Власть

“И нам ничего не будет страшно”. Лукашенко высказался про ИИ и призвал белорусов ценить то, что у них есть

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем