Асіповічы: наш млын — адзін з лепшых

Асіповічы: наш млын — адзін з лепшых

Сімвалічна, што запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі пшанічнай вышэйшага і першага гатункаў і жытнёвай хлебапякарнай сеянай, шатраванай на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” адбыўся напярэдадні свята млынароў Беларусі, якое традыцыйна адзначаецца 25 кастрычніка. Канечне, на працягу вякоў да непазнавальнасці змяніліся і млыны, і млынары, аднак асноўнае прызначэнне  аб’екта — вырабляць найгалоўнейшы прадукт — засталося нязменным і ў  ХХІ стагоддзі.

млын 01

Ідэя абнаўлення млына на прадпрыемстве нарадзілася некалькі гадоў назад: менавіта яго ўстаноўка дае ўчастку і камбінату ў цэлым шмат новых магчымасцей. Гэта і пашырэнне асартыменту прадукцыі,  бо раней на пэўны час перапрацоўка пшаніцы ў муку была спынена  з-за састарэлага абсталявання,  і зніжэнне энергазатрат, і аптымізацыя тэхналагічнага працэсу: на змене ў цэху на дзвюх лініях  ўсяго 3 работнікі і майстар.

млын 02

У чацвер на ўрачысты запуск млына прыбылі начальнік Галоўнага ўпраўлення па хлебапрадуктах Мінсельгасхарчу Вадзім Пабядзінскі, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Міхаіл Юрчанка, дырэктар ААТ “Бабруйскі КХП” Валерый Сямёнаў, замежныя партнёры прадпрыемства і многія тыя, хто меў непасрэднае дачыненне да праведзенай рэканструкцыі.

Начальнік мукамольнай вытворчасці ўчастка Таццяна Ляліхава падрабязна пазнаёміла прысутных з працэсам, праілюстравала расказ схемай на камп’ютары. Ёй,  спецыялісту з 20-гадовым стажам, станоўчыя бакі новага абсталявання бачны асабліва, ёсць з чым параўноўваць. Пшанічная лінія зараз можа перапрацоўваць 80 тон зерня ў суткі, даючы агульны выхад мукі 60 тон: 40 — вышэйшага гатунку, 20 — першага. А магутнасці “жытнёвых жорнаў” яшчэ большыя: 150 тон. Спецыяліст адзначыла зручнасць работы з новым абсталяваннем, яго шматлікія плюсы. Істотна дапаўняў інфармацыю і дырэктар Асіповіцкага вытворчага ўчастка Васіль Пятроўскі.

млын 03

…Урачыста націскаецца пускавая кнопка, гукавы сігнал абвяшчае аб пачатку работы млына — працэс пайшоў,  і літаральна праз хвіліну-другую з’явіўся першы 45-кілаграмовы мех з бялюткай мукою. Дарэчы, у складскім памяшканні на два паверхі на кожным можа змясціцца да 500 тон мукі. Устаноўлены ў цэху і найсучаснейшы  апарат для дробнай фасоўкі вытворчасцю 2 тоны мукі ў гадзіну. Фасуецца прадукт  у папяровыя пакеты па 1 і 2 кілаграмы.

млын 04

Старшыня праўлення польскага прадпрыемства-партнёра — Торуньскага завода па вытворчасці абсталявання для млыноў і камбікормавых заводаў “SPOMASZ s.a.”— Януш Хальбедзель  у прыватнай гутарцы адзначыў, што цяпер у Асіповічах, на яго думку, адзін з лепшых млыноў у рэспубліцы. Падобныя  ёсць у Маладзечне,  Віцебску.

Гэты дзень для ААТ “Бабруйскі КХП” стаў адметны і яшчэ адной важнай падзеяй: была падпісана дамова з чэшскай фірмай “BAUER TECHNICS s.r.o.” на будаўніцтва ў Глушы свінагадоўчага комплекса замкнутага цыкла на 54 тысячы галоў адкорму. Пры добрым раскладзе новы аб’ект жывёлагадоўлі будзе даваць у год 7 тысяч тон высакаякаснай свініны. Чэшскія партнёры ўзялі абавязкі не толькі пабудаваць, але і ўстанавіць тэхнічнае начынне — выканаць работу “пад ключ”. Дырэктар КХП Валерый Сямёнаў выказаў упэўненасць, што якасць будоўлі будзе высокай, а супрацоўніцтва — надзейным і плённым. Са свайго боку дырэктар чэшскага прадстаўніцтва ў Беларусі Пётр Мезян адзначыў, што будаўніцтва свінакомплекса — цікавая і важная інвестыцыя. Абодва бакі засталіся задаволеныя прывабнымі перспектывамі.

млын 05

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем