Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 12 па 18 кастрычніка ўстаноўлена месцазнаходжанне пяці асоб, якія ўхіляліся ад выплаты доўгу, раскрыта 3 крадзяжы, зафіксавана 2 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 30 літраў самагоннай брагі і 0,5 — самагону.

РАСК

Узбуджана 8 крымінальных спраў, з іх 3 — у дачыненні раней судзімага 36-гадовага асіпаўчаніна.

15 кастрычніка неўстаноўленая асоба зняла 950 тысяч рублёў з карт-рахунку раней выкрадзенай банкаўскай карткі мясцовага жыхара.

20 хвілін хапіла злодзею, каб выкрасці бензапілу коштам 1.200.000 рублёў з аўтамабіля, які гаспадар пакінуў каля дома незачыненым.

ДАI

Папярэджана 237 фактаў парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнута 3 нецвярозыя вадзіцелі, 92 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 19 пешаходаў. Адбылося 6 дарожна-транс-партных здарэнняў.

Увага! Па 30 кастрычніка працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за практычным навучаннем ваджэнню “Вучэбны аўтамабіль”.

АУСТ

Складзена 96 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 74 цягніка, з якіх знята 8 правапарушальнікаў. Устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. У спецізалятар дастаўлена 2 чалавекі.

РАНС

У ноч на 19 кастрычніка загарэўся хлеў па вул. Майстрэнкі. Агнём знішчаны 2 гаспадарчыя будынкі і маёмасць у іх. Удалося выратаваць дом, гараж і грузавы аўтамабіль. Пацярпелых няма.

Увага! З 20 кастрычні-ка па 20 лістапада праводзіцца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам” — па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх.

Спецізалятар

Для працверажэння размешчана 50 чалавек, у тым ліку жанчына і іншагародні грамадзянін.

IАЖіРС

Узбуджана крымінальная справа за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем