Выбары-2015: падведзены вынікі

Выбары-2015: падведзены вынікі

16 кастрычніка Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта. Яны сведчаць аб тым, што на вышэйшую дзяржаўную пасаду выбраны Аляксандр Лукашэнка, за кандыдатуру якога аддадзена 5.102.478 галасоў выбаршчыкаў. Гэта склала 83,5% — больш за палавіну грамадзян краіны, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

За Сяргея Гайдукевіча прагаласавала 201.945 галасоў (3,3%), Таццяна Караткевіч набрала 271.426 галасоў (4,4%), Мікалай Улаховіч — 102.131 (1,7%). Супраць усіх кандыдатаў прагаласавала амаль 386,2 тыс. чалавек (6,3%), а каля 48,8 тыс. бюлетэняў пры-знаны несапраўднымі.

«На падставе выкладзенага і ў адпаведнасці з арт. 82 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пастанаўляе: першае — прызнаць, што выбары Прэзідэнта адбыліся, другое — лічыць выбраным на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнку Аляксандра Рыгоравіча», — заявіў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік пасля аб’яўлення канчатковых вынікаў выбараў.

Агульная колькасць  выбаршчыкаў па Рэспубліцы Беларусь склала 7.008.682, а бюлетэні для галасавання атрымала 6.115.690 чалавек. «У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызнана, што выбары адбыліся, паколькі ў галасаванні прыняло ўдзел 6.113.013 выбаршчыкаў — 87,2% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў», — адзначаюць у Цэнтрвыбаркаме.

Пасля прыняцця рашэння па выніках выбараў старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не назвала дату інаўгурацыі. Яна растлумачыла, што гэтым пытаннем будзе займацца адпаведнае ўпраўленне Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

* * *

Старшыня ЦВК растлумачыла, што парламенцкія выбары, верагодней за ўсё, пройдуць у верасні 2016 года. Падрыхтоўку да іх Цэнтрвыбаркам пачне адразу, як толькі завершыць работу, звязаную з праведзенымі прэзідэнцкімі выбарамі.

* * *

Па словах старшыні Асі-повіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Васіля Пятроўскага, у нашым раёне ўдзел у выбарах прынялі 35.038 выбаршчыкаў. З іх 30.222 грамадзяніна (86,25%) падтрымалі Аляксандра Лукашэнку, за Сяргея Гайдукевіча прагаласавалі 640 чалавек (1,83%), за Таццяну Караткевіч — 2.150 (6,14%), за Мікалая Улаховіча — 345 (0,98%). Супраць усіх кандыдатаў выказаліся 1.377 жыхароў Асіповіччыны — 3,93%.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем