Асіповіччына – культурны рэгіён: сакрэты поспеху

Асіповіччына – культурны рэгіён: сакрэты поспеху

Напярэдадні Дня работнікаў культуры пра развіццё гэтай галіны на Асіповіччыне, пра тых, хто прывівае любоў да мастацтва, кнігі, захоўвае гісторыю і надзяляе аптымізмам, пра найбольш яркія мерапрыемствы года — інтэрв’ю з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірынай Раманчук.

— Чым жыве сёння культура раёна?

— Маем развітую сетку устаноў з добрай матэрыяльнай базай і высокім узроўнем спецыялістаў: 28 — клубнага тыпу, 31 бібліятэку, 9 дзіцячых школ мастацтваў з 12 філіяламі, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, кінатэатр “Радзіма”. У аснове развіцця культуры рэгіёна — яго гістарычнае мінулае, знакамітыя людзі, традыцыі. Абапіраемся на дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады.  Згодна з ёй паступова ўдасканаль-ваем матэрыяльна-тэхнічную базу, падтрымліваем і развіваем народную творчасць, прадстаўляем беларускую культуру за мяжой. Адна з галоўных задач — па магчымасці захаваць сетку ўстаноў культуры і рабіць усё, каб людзі маглі карыстацца нашымі паслугамі.

— Колькі творчых калектываў са званнем “народны” і “ўзорны”?

— 34 калектывы мастацкай самадзейнасці. Самыя канцэртуемыя —  ансамбль “Сузор’е”, “Вязанка”, “Сваякі”, “Журавушка”, “Пара-дзіз” з  Пратасевіч, Вяззя, Карытнага, Сасновага і Ліпеня адпаведна, “Дзівакі” і “Люлечка” раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, узорныя харэаграфічныя калектывы “Капрыз” з РЦК  і “Крынічка ” з ДШМ №1 і іншыя.

Штогод  праводзяцца масавыя святы народных традыцый  “Шчадроўкі”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”, “Дажынкі”, “Калядкі”. Творчыя калектывы выступаюць у арганізацыях і на прадпрыемствах. Без іх не абыходзіцца ні адно свята, праводзімае ў аграгарадках.  Выязджаюць артысты  за межы раёна і вобласці, дзе праходзяць розныя конкурсы і фестывалі. У іх творчай скарбонцы 118 дыпломаў, у тым ліку 20 — I ступені. Сёлета “Парадзіз” на аглядзе-конкурсе “Харавое веча” удастоены Гран-пры, ансамбль “Сузор’е ” з Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Пакажы сябе свету” прывёз Дыплом I ступені.

— Пра юных музыкаў, мастакоў і харэографаў раскажаце?

— У дзіцячых школах мастацтваў раёна займаецца 1511 навучэнцаў. Яны актыўныя ўдзельнікі міжнародных, рэспубліканскіх, абласных аглядаў-конкурсаў выканаўчага майстэрства, дзе, як правіла, паказваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі. На працягу апошніх пяці гадоў 44 выпускнікі ДШМ паступілі ў профільныя навучальныя ўстановы.

 — Як развіваюцца народныя рамёствы?

— У адпаведнай базе дадзеных зарэгістравана 57 майстроў. Многія выстаўляюць работы на розных мерапрыемствах. Асабліва славяцца нашы ткачыхі. У 2015 годзе метадыст-майстар Вольга Наудзюнас залічана ў члены беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

— Музейнымі і бібліятэчнымі навінамі падзеліцеся?

— Ахоп бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва раёна складае 53,4 працэнта ад агульнай колькасці жыхароў. Усе бібліятэкі падключаны  да інтэрнэта, маюць электронную пошту. Работнікі музея — сапраўдныя энтузіясты, пастаянна папаўняюць фонд — зараз у ім 6777 прадметаў. Многія асіпаўчане і госці змаглі ўжо  наведаць новыя залы “Этнаграфія”, “Вялікая Айчынная вайна”. Сёлета адкрыта экспазіцыя з пяці залаў, прысвечаная сям’і Дараган. Зараз завяршаецца мантаж яшчэ адной — “Археалогія-ВКЛ-Рэч Паспалітая” і “Расійская імперыя: 1772-1917 гг.”. Адкрыццё залаў адбудзецца ў снежні.

— Найбольш яркія з апошніх мерапрыемстваў адзначыце?

— Упершыню прымалі ўдзельнікаў Міжнароднага форуму “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”, у рамках якога праводзіўся “Пакроўскі кірмаш”. Мерапрыемства сапраўды ўдалося і, ду- маю, запомнілася ўсім яго ўдзельнікам. Наогул калектывамі мастацкай сама-дзейнасці работа па прапагандзе беларускай народнай культуры за межамі рэспублікі праводзіцца вялікая, усяго і не пералічыш. Толькі сёлета некаторым з іх пакарыліся Італія (“Сузор’е”), Славакія (“Люлечка”), Латвія (“Крынічка”). Нашы самадзейныя артысты — яркія, самабытныя прадстаўнікі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, рэспубліканскага свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) і іншых значных рэспубліканскіх праектаў.

— Што прапануеце насельніцтву?

— Функцыянуюць 245 клубных фарміраванняў, з іх 144 — для дзяцей і падлеткаў, у тым ліку ў сельскіх установах — 192. Палюбіліся землякам “Міні-міс, міс і містар Асіповічы”, “Карапуз-шоу”.

— У чым бачыце перспектыву развіцця галіны?

— У актыўным пошуку дадатковых крыніц фінансавання, не выключаючы развіццё платных паслуг. І, безумоўна,  у фарміраванні адзінай культурнай прасторы — і ўнікальнай, заснаванай на традыцыях, і сучаснай, інавацыйнай, перадавой.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем