Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама на працягу жніўня-верасня займаліся выдачай матэрыяльнай дапамогі да вучэбнага года. Усяго яе атрымалі 459 сямей, у якіх 912 школьнікаў. У тым ліку мнагадзетных — 446 сямей, дзе выхоўваецца 868 дзяцей. Усяго выдадзена 429,3 млн рублёў.

Народны вакальны ансамбль «Журавушка» Сасноўскага сельскага клуба прыняў удзел у музычным фестывалі «Залаты шлягер». Адметна, што выступленне праходзіла ў дзень адкрыцця фэсту і супала з Міжнародным днём музыкі.

Работнікамі ДУКВП «Райсэрвіс» за 9 месяцаў адрамантавана шыфернага даху 1,7 тысячы, рулоннага — 8,3 тысячы квадратных метраў. Акрамя таго, замянілі пакрыццё 20 казыркоў, разабраліся са 150 м2 адмосткі  і 20 балконамі.

11 банкаматаў «Беларусбанка» размешчана ў нашым раёне. Найбольшым попытам карыстаюцца тэрміналы, якія знаходзяцца на Са-цыялістычнай, у цэнтры банкаўскіх паслуг на вуліцы Сумчанкі і ў магазіне сеткі «Суседзі» на «баме». Яны ажыццяўляюць як выдачу наяўных грошай, так і безнаяўныя аперацыі. Апошніх, дарэчы, праве-дзена больш чым на             830 млн рублёў.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем