Асіповіцкі раён: “Васілінкі” здзіўляюць самабытнасцю

Асіповіцкі раён: “Васілінкі” здзіўляюць самабытнасцю

Самотна гучыць жалейка, падобна веснавому ручайку звіняць цымбалы, мілагучна і працяжна спяваюць акарына, дудкі, ліра, бразготкі. У цудоўную музычную палітру прыгожа ўпісваюцца дзіцячыя галасы. Усё разам гэта і ёсць узорны ансамбль старажытнага фальклору і музыкі “Васілінкі”, заснаваны ў 2001 годзе пры Татаркаўскай дзіцячай школе мастацтваў. Кіруе ім Вольга Давідовіч, якая і стаяла каля вытокаў стварэння аўтэнтычнага калектыву, і функцыянуе ён зараз пры ДШМ № 2.

Василинки

— Ансамбль прапагандуе і адраджае беларускія быліны, старажытныя балады, вывучае народную музыку, культуру і побыт сярэднявечча, — расказвае Вольга Іванаўна. — Апошнім часам сталі звяртацца да  этнасу Свіслацкага княства, у чым дапамагаюць навуковыя крыніцы. Неаднаразова станавіліся лаўрэатамі раённых фестываляў “Веснавы праменьчык”, “Веснавыя колеры”. Ведаюць пра нас і ў рэспубліцы — сёлета сталі пераможцамі фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “ЛьВенок” (“Лидский венок”) у намінацыі “народныя спевы”. Свой талент там паказалі салісткі калектыву сёстры Плаксіны —  Соня і Насця. Зусім нядаўна прыехалі з абласных “Дажынак”, што праходзілі ў Круглым. Дзіцячая непа-срэднасць, гукі старадаўняй музыкі, народныя строі — усё падкрэслівала нашу інды-відуальнасць і інтрыгавала прысутных на  свяце. Дарэчы, сцэнічныя касцюмы — самаробныя, аздоблены вышыўкай пад дараганаўскі стыль.

За гады існавання ў калектыве выхавана звыш 50 чалавек. У цяперашнім складзе — 15 юных талентаў, якія адначасова вучацца іграць на розных музычных інструментах у школе мастацтваў.

Последние новости

Происшествия

Камни на рельсах в районе остановочного пункта Дричин: два поезда экстренно затормозили — подросток избежит наказания, но ответят родители

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем