Душа любой кампаніі

Ёсць такія людзі, у чыіх руках гарыць любая
справа. Гледзячы на іх, дзіву даешся, адкуль бярэцца столькі энергіі!

Людміла Мікалаеўна Крупень — адна з іх. Яна і
ласкавая матуля, і надзейны таварыш, і… масавік-зацейнік. Звычайна апошняя
справа з’яўляецца спосабам зарабляць грошы, але для Крупень гэта — самае
сапраўднае хобі.

Вельмі паважаюць яе мясцовыя пенсіянеры. Каб у
паўсядзённым жыцці было больш яскравых момантаў, жанчына запрашае іх на
вячоркі.

— На працягу 33 гадоў працавала ў Цэльскай
школе: спачатку была настаўніцай, пасля стала дырэктарам, — расказвае Людміла
Мікалаеўна. — Гады ішлі — прыйшоў час ісці на заслужаны адпачынак. Зусім
няпроста было пры-звычаіцца да новага ладу жыцця. Але хутка зразумела, што,
акрамя работы, існуе шмат іншых цікавых рэчаў.

Аднойчы патрапіла на адну з вечарын, якую
ладзілі настаўнікі-пенсіянеры Асіповіччыны. Менавіта тады і вырашыла стварыць
нешта падобнае ў Цэлі. Свае першыя вячоркі арганізавала ў 2008 годзе. Яны былі
прысвечаны Дню маці і прайшлі з вялікім поспехам.

Рыхтуючыся да наступнай сустрэчы (прыпала яна на
масленічны тыдзень), ведала дакладна, якой хачу яе бачыць. Напісала вершаваную
аб’яву, падрыхтавала сцэнарый і правяла свята. Удзельнікі спявалі песні пра
вясну, танцавалі, адгадвалі загадкі, частаваліся масленічнымі стравамі ўласнага
прыгатавання… Не схлушу, калі скажу, што было здорава. З таго часу святы, па
магчымасці, адзначаем сумесна. Нават назву сабе прыдумалі — цяпер мы клуб
«Радасць зносін”.

Сярод пастаянных наведвальніц вечарын Наталля
Піядзіна, Ніна Афанасьева, Таццяна Фядорчанка, Людміла Баскакава, Алена
Корнева, Яўгенія Баяшка і інш. А самыя старэйшыя з іх — Любоў Сванткоўская і
Яўгенія Сокал.

 На нашых
сустрэчах няма абыякавых, усе — актыўныя ўдзельнікі. Упэўнена, што мы ўмеем
адпачываць не горш за сучасную моладзь.

 Асабіста
для мяне такія вечарыны — крыніца пазітыўных эмоцый. А як жа інакш? Гэта ж і
ёсць маленькае шчасце — бавіць час з людзьмі, блізкімі па духу.

Последние новости

Власть

Лукашенко принял кадровые решения в судейском корпусе

22 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко направил приветствие участникам форума Союзного государства «Великое наследие — общее будущее»

22 июня 2026
Читать новость
Общество

«Беларусь помнит!»: в Осиповичском районе прошел митинг-реквием, посвященный 85-летию начала войны

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Гарантии и микроаккредитивы — рабочие варианты для масштабирования бизнеса

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия по вопросам качества водопроводной воды в Осиповичском районе

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Хімічная апрацоўка залатарніка: у 11 вёсках Вяззеўскага сельсавета і Ялізаве працуюць камунальнікі

22 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем