Асіповіцкі раён на святочнай хвалі

Асіповіцкі раён на святочнай хвалі

Прымеркаваная да прафесійнага свята педагогаў урачыстая сустрэча прай-шла ўчора ў РЦК,  і яе галоўнымі атрыбутамі  сталі кветкі, пажаданні і добры настрой. Праграма была складзена так, што нават далёкі ад педагагічнай дзейнасці чалавек мог уявіць сабе ўсе шматгранныя бакі і «лёгкасці» гэтай нівы. Хаця, безумоўна, стваральнай радасці і добрых эмоцый у ёй значна больш, чым адмоўнага.

Педагогаў Асіповіччыны віншавалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Шаўчэнка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Кулакоўская і іншыя. І кожны з выступаючых жадаў ім моцнага здароўя і плёну ў працы, натхнення і  ўдзяч-ных вучняў.

Многія атрымалі за-служаныя ўзнагароды. Напрыклад, 3 чалавекі адзначаны Ганаровымі граматамі райвыканкама, Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі ўзнагароджаны намеснік начальніка аддзела адукацыі Міхаіл Грыгорчык і дырэктар Каменіцкага ВПК Людміла Шавялёнак, Граматамі — настаўнік працоўнага навучання Вяззеўскай СШ Аляксандр Ляўкоў, метадыст РВМК Антаніна Нілава, педагогі дадатковай адукацыі Ірына Церабільнік і Васілій Цынкевіч, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Алена Хаецкая. Амаль паўтара дзясятка настаўнікаў выклікаліся за Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, больш за дваццаць — раённага аддзела. Адзначыў лепшых таксама прэзідыум райкама прафсаюза.

педагоги

Асаблівай увагай на свяце надзялілі ветэранаў педагагічнай працы. У іх бок гучалі шчырыя пажаданні не толькі з нагоды прафесійнага свята, але і Дня пажылых людзей.

Запрашаліся на сцэну і маладыя спецыялісты. Адметна, што з 16 прыбыўшых у раён пачынаючых настаўнікаў 12 — выхадцы з Асіповіччыны. Значыць, ёсць падставы спадзявацца, што яны тут і застануцца.

Песні, танцы, вершы, тэатралізаваныя пастаноўкі ў выкананні юных артыстаў і педагогаў зрабілі сустрэчу цёплай і незабывальнай.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем