Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

На рэгіянальных «Дажынках-2015», якія прайшлі 26 чысла ў Круглым, лепшых хлебаробаў вобласці ўшаноўвала і шматлікая творчая дэлегацыя нашага раёна. На каларытным падворку Асіповіччыны, які меў назву «Гарбузяны рай», выступілі работнікі ўстаноў культуры, асобныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, народныя і ўзорныя калектывы «Вязанка», «Сваякі», «Карытнянскія музыкі», «Васілінкі», «Вярба», «Парадиз». А майстры раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадставілі гаспадарам і гасцям свята вырабы з гліны, лазы і бяросты.

Раён цалкам гатовы да ацяпляльнага сезона. Як паведамілі ў УКП ЖКГ, да 20 верасня ў цепласетках заменена 5,1 км папярэднеізаляваных труб, пашпарты гатоўнасці атрымалі 36 кацельняў і 11 цэнтральных цеплапунктаў. У Жорнаўскай кацельні 3 састарэлыя катлы заменены сучаснымі энергаэфектыўнымі. Працягваюцца пачатыя ў маі будаўніча-мантажныя работы новай кацельні ў Ялізава, якая заменіць дзеючую, 1936 года пабудовы.

Раённы філіял КАУВП “Аблпаліва” дапамагае падрыхтавацца да халадоў уладальнікам прыватных дамоў, дзе выка-рыстоўваюцца цвёрдыя віды паліва. Насельніцтву рэалізавана ўжо 544 тоны брыкету і 392 кубаметры дроў. З 670 домаўладанняў цалкам забяспечаны палівам 280, прычым 50 з іх — па льготных цэнах. Арганізацыям раёна прададзена 182 тоны брыкету і 10 кубаметраў дроў.

137 грамадзян звярнулася з пачатку года ў  сацыяльна-педагагічны цэнтр Асіповіцкага раёна. Асноўныя пытанні — наладжванне дзіцяча-бацькоўскіх адносін, вызначэнне месца пражывання дзіцяці ў выніку скасавання шлюбу паміж бацькамі, дыягностыка кандыдатаў ва ўсынавіцелі і прыёмныя бацькі.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем