Ёсць пытанні? Абмяркуем!

Ёсць пытанні? Абмяркуем!

Нярэдка даводзіцца чуць нараканні людзей на работнікаў камунальных службаў. Ці звярталіся яны з прэтэнзіяй непасрэдна да тых, хто адказвае за дадзены участак работы? У адказ гучаць розныя адказы, прычым, ёсць проста загадзя незадаволеныя, без аргументацыі. Між тым, кожная заява спажыўца паслуг разглядаецца, ні адно пытанне не застаецца па-за ўвагай. Таму калі нешта хвалюе —звяртайцеся да спецыялістаў адпаведнай службы.

Пра работу са зваротамі грамадзян у ДУКВП «Водаканал» расказвае вядучы юрысконсульт Ганна Панова:

— Сёлета выканалі больш за 4270 заявак насельніцтва, якія падаваліся праз дыспетчарскую службу. Як правіла, якасць работ кліентаў задавальняе.

На 15 верасня паступіла і разгледжана 12 пісьмовых зваротаў, з іх 1 — электронны. Яшчэ 5 ад грамадзян, якія прыйшлі на асабісты прыём да дырэктара. Людзі ідуць і ў райвыканкам — адтуль для рэагавання атрымалі 48 зваротаў.

З якімі пытаннямі часцей звяртаюцца? У 4 выпадках — наконт эксплуатацыі вонкавых сетак водазабеспячэння і каналізацыі, 3 — функцыянавання ўнутрыдамавой каналізацыі. Двое выказвалі нязгоду з налічанай сумай аплаты і г.д.

У залежнасці ад таго, які зварот паступіў, дырэктар дае заданне начальніку ўчастка, майстру або галоўнаму інжынеру разабрацца ў сітуацыі. Афармляецца акт абследавання, затым — выкананых работ, у якім распісваюцца заяўнік і тыя, хто непасрэдна працаваў на аб’екце.

Сітуацыі бываюць розныя — таму і падыход да іх вырашэння адрозніваецца. Калі жыхары скардзяцца на якасць вады або патрабуюць падвесці вадаправод у аддалены населены пункт, то падобнае хутка не вырашаецца, таму даецца адказ з тлумачэннем, што робіцца ў дадзеным напрамку, калі плануецца вырашыць праблему. «Справа» закрываецца толькі тады, калі зроблена ўсё, што патрабавалася і пад сілу прадпрыемству.

Iна ЗАСКЕВIЧ.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем