Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 14 па 20 верасня выяўлена месцазнаходжанне 3 асоб, што знаходзіліся ў вышуку, канфіскавана 0,5 літра самагону і 100 — брагі. Затрыманы грамадзянін з 900 грамамі насення маку.

У ходзе правядзення спецмерапрыемства “Арсенал” канфіскавана 6 адзінак агнястрэльнай зброі і 2 патроны, грамадзяне добраахвотна здалі 5 стрэльб і пісталетаў, 2 ствалы ад вінтовак, 174 патроны, ануляваны адзін дазвол на захоўванне стрэльбы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 7 чалавек. Пры правядзенні сельскагаспадарчых работ па-блізу в. Азярышча зной-дзена мінамётная міна і ручная граната часоў Айчыннай вайны. Боепрыпасы абясшкоджаныя.

РАСК

Узбуджана 13 крымінальных спраў, 12 з якіх — па фактах крадзяжу маёмасці.

Непрацуючы жыхар  аг. Вяззе скраў у рыбгасе “Свіслач” 64 кг карпа на суму каля 2,5 млн руб. Выкрадзенае канфіскавана.

У ноч на 14 верасня на полі недалёка ад в. Азярышча выкрадзена 1.423 кг бульбы. Нанесеная фермерскай гаспадарцы шкода — больш за 8 млн руб.

ДАI

Папярэджана 179 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 6 нецвярозых вадзіцеляў, 64 ліхачы, 16 пешаходаў. Адбылося 10 дарожна-транспартных здарэнняў, у адным з якіх пацярпеў чалавек.

ДАI нагадвае: сёння адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля, які праводзіцца з мэтай прапаганды ідэі пешага і веласіпеднага спосабаў перамяшчэння.

АУСТ

Раскрыты крадзеж, складзена 95 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена 3 асобы, што знахо-дзіліся ў вышуку, суправо-джана 94 цягнікі, з якіх знята 11 правапарушальнікаў. У спецізалятар дастаўлена 8 грамадзян. У ходзе правядзення СКМ “Арсенал” чалавек добраахвотна здаў паляўнічую стрэльбу.

Увага! 24 і 25 верасня — спецыяльнае комп-лекснае мерапрыемства “Прыгарадны цягнік”.

РАНС

Па 30 верасня працягваецца прафілактычная акцыя “Бяспечнае цяпло“, накіраваная на папярэджанне пажараў у жылым фондзе і гібелі ад іх людзей.

Спецізалятар

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за незаконнае лесакарыстанне.

IАЖіРС

Для працверажэння размешчаны 51 грамадзянін, у тым ліку 8 жанчын, 1 іншагародні, 5 дробных хуліганаў і столькі ж сямейных скандалістаў.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем