Асіповіцкі лясгас — у ліку лепшых

Асіповіцкі лясгас — у ліку лепшых

20 верасня — Дзень работнікаў лесу

Хоць спякота ўжо адступіла, але многія і зараз успамінаюць пра лясныя пажары, што панавалі ў раёне ў жніўні. Побач з супрацоўнікамі аддзела па надзвычайных сітуацыях з усёй адданасцю і адказнасцю на тушэнні агню працавалі і работнікі лясной гаспадаркі Асіповіччыны.

Адразу — прыемнае паведамленне: па выніках I паўгоддзя ДДЛГУАсіповіцкі вопытны лясгасзаняў першае месца ў вобласці. Дарэчы, высокія паказчыкі працы і атрыманыя з гэтай нагоды перамогіне ў навінку для лясгасаўцаў: на працягу значнага часу яны дастойна дэманструюць сваё майстэрства на розных узроўнях. “Сёння працаваць лепш, чым учора, а заўтра лепш, чым сёння” — гэтыя словы на справе сталі дэвізам работнікаў лясной гаспадаркі Асіповіччыны.

lesxoz

Па выніках працы за студзень-ліпень лясгас за кошт лесагаспадарчай дзейнасці атрымаў больш за 32,6 мільярда рублёў, перавысіўшы тым самым планавыя лічбы. Напрыклад, рэалізавалі лесапрадукцыі больш чым на            21 мільярд, адправілі на экспарт пасадачнага матэрыялу на 280, даход ад паляўнічагаспадарчай дзейнасці склаў 226 мільёнаў рублёў. Лясгасаўцамі нарыхтавана 282,5 кілаграма насення хвойных парод, закладзена 14,7 гектара энергетычных плантацый, праведзены догляд за 470 гектарамі лясных культур і г.д.

Адметна, што сёння на яго тэрыторыі няма пустуючых зямель: любую свабодную мясціну на працягу года засаджваюць маладымі дрэвамі. Сёлета ўжо пасаджана 44,9 гектара дрэў цвёрдаліставых парод — у асноўным дуб і ясень, а 177 гектараў лясных культур створана селекцыйным пасадачным матэрыялам. Нарыхтоўваюць тут і бярозавы сок з мёдам. Першага атрымалі 1.460 тон, салодкага ласунку — 854 кілаграмы. I насельніцтва з задавальненнем скарысталася магчымасцю набыць гэтыя прадукты.

Дарэчы, паміж лясніцтвамі ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас” таксама прайшлі спаборніцтвы па якасным выкананні асноўных паказчыкаў дзейнасці. Улічвалася ўсё: лесааднаўленне, догляд у маладняках, колькасць лясных пажараў, нарыхтоўка драўніны, пабочнае карыстанне лесам і г.д. Найлепшыя вынікі аказаліся ў Брыцалавіцкім (ляснічы Iван Алішкевіч), за ім — Каранскае (Аляксандр Гулік), на трэцім месцы — Ліпеньскае (Андрэй Змітрукевіч) лясніцтвы.

Развіваецца і базісны лясны гадавальнік, што ў Ліпені. Там вырошчваюць сеянцы і саджанцы асноўных парод дрэў: елка, хвоя, лістоўніца, дуб, бяроза, алешына, якія потым папаўняюць нашы лясы. Акрамя таго, тут культывуюць каля паўсотні відаў дэкаратыўных раслін: туі, ядлоўцы, кіпарысы. Нельга забываць пра добраўпарадкаванне тэрыторыі і мадэрнізацыю. Сёлета ў гадавальніку створаны тры новыя арашаемыя цяпліцы і распрацавана сістэма вырошчвання буйналіставога матэрыялу згодна з фінскай тэхналогіяй.

У кожным лясніцтве таксама праводзяцца работы па рамонце і добраўпарадкаванні. Аднавілі гаражы ў Дараганаве, Каранах і Градзянцы, у Ліпеньскім пабудавалі новы, у Брыцалавіцкім залажылі падмурак; дваровыя тэрыторыі добраўпарадкавалі ў Каменічах і Ялізаве.

Зразумела, шмат увагі ўдзяляюць і такім важным пытанням, як захаванне дзяржлесфонду ад пажараў і падтрымка ў іх чысціні. Напрыклад, калі раней на пажарна-назіральных вышках прыходзілася пастаянна знаходзіцца работніку лясгаса, то зараз у большай  частцы лясніцтваў усталяваны спецыяльныя сістэмы відэаназірання. Камеры добра спраўляюцца з пастаўленымі задачамі, перадаючы “карцінку” дзяжурнаму. Ну, а каб аператыўна рэагаваць на магчымыя ўзгаранні, у лясгасе маецца шэраг спецтэхнікі: пажарныя машыны, аўтацыстэрны, мотапомпы. Безумоўна, ёсць і “гаджэты” для аператыўнай сувязі: два дзясяткі радыёстанцый і крыху больш мабільных тэлефонаў. А не так даўно ў асіповіцкіх лясах з’явіліся і так званыя фота-“пасткі” для парушальнікаў. Гэтыя камеры не ўсталяваны ў адным канкрэтным месцы, а перасоўваюцца па лесе ў залежнасці ад патрэб. Таму, калі збіраецеся зрабіць якую-небудзь шкоду ў дзяржлесфондзе — напрыклад, развесці вогнішча або выкінуць смецце — памятайце: за вамі могуць назіраць, а потым і штраф выпісаць.

Канечне, за ўсімі гэтымі справамі-паказчыкамі стаяць людзі. Сёння ва ўсіх падраздзяленнях тут працуюць 560 чалавек. Добрыя вынікі паказваюць вадзіцелі на вывазцы лесу Вадзім Рагалевіч і Вадзім Кулеўскі, машыністы тралёвачнай машыны Аляксандр Карпоўнін і Iгар Герасімовіч, трактарыст Аляксандр Пятроўскі, выдатна праявілі сябе падчас жнівеньскага стыхійнага бедства трактарысты Валянцін Аляшкевіч (Каменіцкае лясніцтва), Леанід Баран (Дараганаўскае) і Сяргей Якубоўскі (Цэльскае) і г.д. Дарэчы, 70 лясгасаўцаў напярэдадні прафесійнага свята атрымаюць узнагароды рознай ступені: Міністэрства лясной гаспадаркі, Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, аблупраўлення МНС, райвыканкама. А 57 з іх — падзякі ад роднага лясгаса.

Але гэта не значыць, што толькі названыя асобы заслугоўваюць пахвалы і ўзнагарод — проста іх праца зараз аказалася крыху больш прадуктыўнай. Агульны ж вынік усё роўна залежыць ад усяго калектыву, і, нягледзячы на сур’ёзныя праблемы, звязаныя з нядаўнім лясным пажарам, лясгасаўцы трымаюць марку.

З Днём работнікаў лесу, шаноўныя!

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Западу не удалось удушить Беларусь и Россию

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В рамках рассмотрения проекта закона Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2025 год» обсуждаются ключевые меры по повышению заработной платы бюджетников

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Делегация Законодательного собрания Нижегородской области посетила производственную базу ЧСУП «Рахмат-строй» в Осиповичском районе

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем