Асіповічы: і зноў пра бальніцу і новы ФАК на “чарняхоўцы”

Асіповічы: і зноў пра бальніцу і новы ФАК на “чарняхоўцы”

Працяг тэмы

Белае і чорнае, ці Навошта шукаць чорную кошку ў чорным пакоі,

калі яе там няма?

Ёсць тэмы, якія не пакідаюць раўнадушным практычна нікога. Ва ўсялякім разе пасля публікацыі “I ў будні здараюцца святы!” (гл. “АК” № 73 ад 18.09.2015) наконт па-сапраўднаму значнай падзеі для асіпаўчан — пачатку будаўніцтва новага спартыўна-аздараўленчага комплексу — рэдакцыю “атакавалі” многія і вочна, і з дапамогай тэлефона, і праз інтэрнэт. Прычым, з дыяметральна супрацьлеглымі ацэнкамі. Адны — з задавальненнем, маўляў, проста выдатна, што гораду пашанцавала з “шэфамі”-газавікамі, якія падтрымалі ініцыятыву мясцовых улад у добрай справе; другія — што так траціць грошы нельга, гэта не па-гаспадарску, улада павінна найперш вырашаць галоўную для рэгіёна праблему — хутчэйшае сканчэнне работ на тэрапеўтычным корпусе бальніцы. Паспрабуем расставіць кропкі над “і”?

osipovichi_1

Першае — пра новы ФАК на “чарняхоўцы”. Здаўна вядома, што хто плаціць, той і заказвае музыку, а сродкі, якія ўкладвае ў будучы спарт-комплекс кампанія “Газпрам”, у разы (!) перавышаюць запланаваную суму з мясцовага бюджэту. У Расіі ўжо 8 гадоў рэалізуецца сацыяльная праграма “Газпрам — дзецям”, такая ж пад эгі-дай ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” запрацавала і ў нашай краіне, дык які разумны чалавек адмовіцца ад дапамогі ў сітуацыі, калі львіная доля расходаў пакрываецца звонку? Што, нашым дзецям, наогул жыхарам не патрэбны вялікі і малыя басейны з аквапаркам, новыя спецыя-лізаваныя спартыўныя залы, пляцоўкі, атракцыёны і іншыя “дробязі”? Няхай лепш па-ранейшаму насупраць АЗС “радуе вока” пустэча?!

Другое — чаму гэтыя грошы не пусцілі на сканчэнне бальніцы. З выгляду — не ў брыво, а ў вока, аднак адказ ляжыць на паверхні: сродкі — мэтавыя, і на іншыя мэты пайсці ніякім чынам не могуць. Жартаваць з законам ніхто не збіраецца, таму тут усё зразумела, і пытанне здымаецца аўтаматычна.

Трэцяе — перспектыва бальніцы. Колькі сіл і нерваў дзеля пабудовы сучаснай медустановы аддала раённая ўлада не ведае ніхто, акрамя непа-срэдна кіраўніцтва рэгіёна. Але вышэй галавы не скокнеш, такі сур’ёзны аб’ект узвесці сваімі сіламі нерэальна. Удзель-нікі ўрачыстасці з нагоды закладкі капсулы з Пасланнем будучым патомкам на месцы будоўлі ФАКа пацвердзяць:   старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі наш доўгабуд выдзеліў асобна і пад-крэсліў, што замарожаны ён не будзе. Словы губернатара дапаўняе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Мікалай Калтуноў: “Міністэрства эканомікі цвёрда абяцае, што 30 мільярдаў для сканчэння харчблока, пракладкі цепласетак і выканання іншых работ сёлета будуць выдзелены дакладна. Фінансаванне працягнецца і ў наступным годзе, таму тэрапеўтычны корпус скончаны будзе абавязкова”. Дарэчы, і тады колькасць ложка-месцаў для хворых, пра што не раз пісала “раёнка”,  не павялічыцца — сацыяльныя стандарты не парушаюцца і зараз. Затое санітарныя нормы ўтрымання хворых на стацыянары, умовы лячэння, наяўнасць сучаснага медабсталявання і г.д. — усё па-вінна быць на парадак вышэй. Як і магчымасці людзям умацоўваць з уводам фізкультурна-аздараўленчага комплексу здароўе: любую хваробу лягчэй папярэдзіць, чым потым лячыць. Галоўнае, каб мы любілі футбол-плаванне-бег не толькі, калі бяром у рукі тэлеві-зійны пульт, а на практыцы, наведваючы спартзалу ці басейн. Тым больш, што адпаведныя ўмовы для падтрымання сябе ў належнай форме, вядзення здаровага ладу жыцця толькі паляпшаюцца.

Вось, здаецца, і ўсё наконт спартыўна-бальнічнай “хвалі”. Ніхто не хавае, што і другіх “хворых месцаў” у нас хапае. Толькі бачыць усё менавіта ў чорным колеры, лічыць, што тая ж мясцовая ўлада не хоча зрабіць для ўсіх як мага лепей, — гэта падманваць сябе і другіх: усё ўпіраецца ў сродкі. Мы ведаем, што адбываецца ў свеце — і рэальна адчуваем, як эканамічныя праблемы закранулі Беларусь. Асіповіччына не бязлюдны востраў у акіяне — усё ўзгаданае тычыцца і нас. Дык давайце глядзець праўдзе ў вочы і адкрыта скажам: маем тое, што маем, жыць трэба па сродках, а не лунаць недзе ў воблаках з ружовымі марамі. Запрацуе належным чынам эканоміка — стане лягчэй. Рэальныя крокі дзеля вырашэння існуючых складанасцей робяцца на ўсіх узроўнях, але сёння кожны павінен узяць і на сябе долю адказнасці за лёс краіны. I, згуртаваўшыся, пераадолець часовыя цяжкасці, каб зноў дынамічна развівацца і рухацца наперад.

Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость