Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

“Паляванні княгіні Марыі Гагенлоэ ў Мінскай губерні ў 1889 годзе” — так называецца фотавыстава, якая адкрыецца сёння ў 17 гадзін у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі з удзелам спецыялістаў замкавага комплексу “Мір”. Дарэчы, многія з паляванняў адбываліся на тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна. У калекцыі ёсць таксама групавыя здымкі паляўнічых, на якіх адлюстраваны мясцовыя жыхары.

13.697 тон цукровых буракоў здадзена на Асіповіцкі буракапрыёмны пункт Слуцкага цукроварафінаднага камбіната на працягу верасня, у тым ліку 3918 — нашымі сельгаспрадпрыемствамі.

264 фіта-санітарныя сертыфікаты на прадукцыю, якая адгружаецца за межы Беларусі, выдадзена за студзень-жнівень дзяржрайінспекцыяй па насенняводству, каранціну і ахове раслін. Найбольш часта даследуецца драўніна і прадукцыя вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі КХП”.

Каля 100 наведвальнікаў прымае штодня аддзяленне прафілактыкі райпаліклінікі. Нярэдка ў час прафаглядаў выяўляюцца такія захворванні, як артэрыяльная гіпертэнзія, цукровы дыябет, глаўкома і іншыя.

Не гатовы пакуль землякі адмовіцца ад уласнага аўто нават на адзін дзень — такі вывад можна зрабіць з прымеркаванага да Сусветнага дня без аўтамабіля апытання, праведзенага ў сацыяльных сетках “раёнкай”. Цікава, што найбольшую актыўнасць праявілі тыя, хто не мае свайго транспартнага сродку.

209 гектараў невыкарыстоўваемых зямель выяўлена сёлета землеўпарадкавальнай службай раёна ў сельскіх населеных пунктах Асіповіччыны. Участкі перададзены сельгаспрадпрыемствам для ўключэння іх у гаспадарчы абарот.

Па паведамленні аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС, з 29 верасня па 2 кастрычніка ў раёне пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — супрацьдзеянне незаконнай міграцыі, аздараўленне крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Беларусі, прадухіленне з іх боку злачынстваў і правапарушэнняў.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем