Сёння ў аграгарадку Ясень праходзіць свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”

Сёння ў аграгарадку Ясень праходзіць свята працаўнікоў вёскі  “Дажынкі-2015”

Сярод тых, каго выклікаюць на сцэну для ўзнагароджання, і працаўнік ААТ “Жорнаўка Агра” Яўгеній Чаропка. Ён — лідар маладзёжнага спаборніцтва, у час жніва намалаціў на ўмоўны камбайн 530 тон збожжа. I гэта перамога набывае асаблівае значэнне, бо адбылася ў Год моладзі, калі значная ўвага надаецца рознабаковаму пашырэнню магчымасцей маладых людзей, іх працоўнага патэнцыялу.

Жэня сам родам з Карытнага, пасля заканчэння школы вучыўся ў Асіповічах на электрагазазваршчыка. Атрымаўшы спецыяльнасць, уладкаваўся ў СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”, як да нядаўняга часу і называлася гаспадарка.

молодой комбайнёр

За плячамі Чаропкі ўжо 5 сезонаў жніва, два з якіх ён быў старшым камбайнерам. Сёлета ўборка хлеба ў Жорнаўцы ішла 9 дзён, якія добра запомніліся хлопцу раннімі пад’ёмамі, познімі вяртаннямі з работы і новай адказнасцю, якая ляжыць у аснове права сесці за камбайн. Увогуле Яўген не шкадуе, што ён не механізатар — работа зваршчыка таксама падабаецца. Можа выконваць не толькі “цякучку”, але і дастаткова складаныя заданні. Ды і запатрабаваны спецыяліст круглы год. Праца поўным ходам ідзе і зараз: трэба рыхтаваць тэхніку, якая ўжо не будзе задзейнічана ў гэтым сезоне, да пастаноўкі на зімовы перыяд.

Шукаць лепшага месца хлопец не збіраецца. Маладой сям’і выдзелены добраўпарадкаваны дом, у гэтым жа сельгаспрадпрыемстве працуе ветурачом жонка, у Жорнаўцы нарадзіліся і падрастаюць маленькія сыны Глеб і Арцём. Застаецца толькі і далей шчыраваць, памнажаючы дабрабыт. Як свой уласны, так і гаспадаркі.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем