Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

На балансе АДУКВП «Райсэрвіс» знаходзіцца 61 дзіцячая гульнявая пляцоўка. За студзень-жнівень адрамантавана абсталяванне на 52 з іх на суму 26,3 млн рублёў.

Камбінат бытавога абслугоўвання аказвае дапамогу насельніцтву па 11 сацыяльна значымых відах паслуг. Найбольшым попытам карыс-таюцца паслугі цырульнікаў (68,5% у агульным аб’ёме), рытуальныя (12,9%), па рамонту вырабаў (8,2), пашыву (5,1), хімчыстцы (4,8). Сёлета аказана паслуг на 1.642,2 млн рублёў — 104% да аналагічнага перыяду мінулага года. З 23 падраздзяленняў 10 КПП і 1 Дом быту знаходзяцца на раёне.

На тэрыторыі Татаркаўскага сельсавета за жнівень абкошана плошча ў 0,8 га, вырублена 24 м2 хмызняку. Праведзена ўборка населенага пункта ад сухога галля, карэння, пнёў. Знішчылі 2 несанкцыянаваныя звалкі, дзякуючы чаму ачысцілі зямлю на плошчы 0,42 га, прыбралі пад’езды да могілак. Першачарговае пытанне, якое зараз стаіць на парадку дня, — падвядзенне вады да 210 дамоў. Таксама будзе вырашацца забеспячэнне 3 дамоў, у якіх пражывае 56 чалавек, ацяпленнем.

Па дадзеных РАНС, за 8 месяцаў у раёне адбылося 37 пажараў (2014 год — 36), у якіх загінуў 1 чалавек (5). 34 пажары адбылося ў жылым сектары, па адным — на сельскагаспадарчым аб’екце, прадпрыемстве па абслугоўванні насельніцтва і транспарце. Асноўныя прычыны ўзнікнення — неасцярожнае абыходжанне з агнём (15), няспраўнасць электрагаспадаркі (7) і пячнога ацяплення (6), парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прылад (2).

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем