Асіповічы: пагаворым пра ТАА “Сіба Пластык”

Асіповічы падзелены чыгункай на дзве часткі, і гэтыя часткі вельмі непадобныя. Адрозненні паміж “дынамічнай поўначчу” і “сонным поўднем“ добра вядомы кожнаму земляку, так што пералічваць іх няма сэнсу, ды і не ў тым аўтар артыкула бачыў сваю мэту. А вось стала яму цікава паглядзець на “паўднёвы” бок горада вачыма чалавека, які не быў тут досыць доўгі час, і наведаць мясціны, якія некалі чымсьці яго ўразілі.

Дзіўна, але такія думкі ўзнікаюць і ў іншых людзей. Трэба ж было такому здарыцца, што адным з першых суразмоўцаў якраз і стала жанчына, што апошні раз наведвала родны горад яшчэ ў мінулым стагоддзі, і завітала сюды выключна каб паглядзець, наколькі ён змяніўся!

Вольга Суржык (Абакунчык):

— Нарадзілася на вуліцы Касмічная, вучылася ў СШ № 3. Ды і першае месца працы — кантора райста — вось тут побач (размова наша ішла на вуліцы Камуністычнай, каля цырульні КБА). У 70-я і напачатку 80-х тут буяла жыццё, і паўднёвыя Асіповічы мне вельмі падабаліся. Зараз хаджу па родных мясцінах і сумую. Тая ж Камуністычная некалі была свайго роду галоўным праспектам, сёння выглядае закінутай. Шмат пустых і ўжо “пабітых часам” будынкаў, сярод якіх знакамітыя некалі “блізняты” — размешчаныя паабапал вуліцы магазіны чыгуначнага АРЗа. Ну і тое, што побач размешчаны адразу дзве майстэрні па вырабе помнікаў і продажы пахавальнага рыштунку, стварае неадназначны каларыт. Хаця не ўсё змрочна. Вельмі спадабаўся сквер — ён добраўпарадкаваны з розумам, таму зручны як месца, дзе можна падыхаць свежым паветрам, аб чымсьці падумаць у цішы і спакоі. З таго, што ўжо бачыла, моцнае ўражанне выклікаў пасажырскі пуцеправод на станцыі. Шчыра кажучы, спадзявалася на замену колішняга пераходу, але падобнай метамарфозы і ўявіць не магла. А яшчэ — кінатэатр “Радзіма”, з якім звязана многа асабістых успамінаў. Сумнявалася, што “кіно” запатрабавана ў сённяшніх рэаліях невялікага горада, так што пераканацца ў існаванні “Радзімы” было неверагодна кранальна.

* * *

…Калісьці ў былых цяпліцах (яны размешчаны на самым паўднёвым канцы вуліцы Сацыялістычная), нейкая прыватная фірма распачала выпуск пластыкавых вырабаў.

На кантакт са СМІ кіраўніцтва ісці не жадала, таму пазнаёміцца з яе дзейнасцю не атрымалася. Як будзе на гэты раз?

Вытворчая тэрыторыя ТАА “Сіба Пластык” даволі вялікая і добра дагледжаная, хоць ніякіх прыкмет гаспадарчай дзейнасці на ёй не назіраецца. Але ж вароты гаража адчынены, і нейкі мужчына ў спяцоўцы рамантуе легкавушку. Знаёмімся. Аказалася, што суразмоўца мае да ўзгаданай фірмы самыя непасрэдныя адносіны.

Сяргей Пракаповіч, начальнік вытворчасці “Сіба Пластык”:

— Прадпрыемства спыні-лася вясной гэтага года. Зрабілі апошнюю адгрузку і распусцілі персанал. Людзі працавалі па дагаворы падраду, так што нічые інтарэсы не былі парушаны. Я таксама афіцыйна ўжо не су-працоўнік “Сіба-Пластыка”, але з гаспадаром прадпрыемства — ён мінчанін і ў Асіповічы прыязджае рэдка — мы сябруем, таму на грамадскіх пачатках выконваю тут абавязкі вартаўніка, дворніка, падтрымліваю абсталяванне ў рабочым стане. Хаця буду шчырым: добрыя адносіны з босам — не самы галоўны матыў. Узамен на выкананне зусім нескладаных абавязкаў бясплатна карыстаюся гаражом фірмы. І гэта яшчэ не ўсё.

Мы з самага пачатку дзейнасці выконвалі заказы сур’ёзных еўрапейскіх вы-творцаў ралетаў. Наша прадукцыя адпавядала еўра-стандартам і мела добры попыт, так што справы ішлі добра — да пачатку сусветнага эканамічнага крызісу.Гандаль ралетамі пачаў адчуваць усё большыя цяжкасці, адпаведна, крайнія ў вытворчым ланцугу — дробныя субпадрадчыкі накшталт “Сіба Пластыка” — усё часцей заставаліся без заказаў. З мая ўвогуле не працуем, таму давялося ўладкавацца на новае месца работы.

Але ж я ўдзельнічаў у стварэнні вытворчасці з самага пачатку, а кідаць справу, у якую ўклаў безліч сіл і часу, вельмі шкада. Ды што хаваць, спадзяюся на вяртанне старых добрых часоў. Фірма ж не зачынілася, не абанкруцілася, а, так бы мовіць, толькі “ўпала ў спячку”.

Таму, акрамя нагляду за тэрыторыяй і падтрымання станочнага парку ў належным парадку, яшчэ вяду базу даных пра работнікаў, якія працавалі на “Сіба-Пластыку” і добра асвоілі яго абсталяванне. Іх некалькі дзясяткаў чалавек, значыць знайсці жадаючых пачаць зноў бу-дзе з каго. Была б толькі патрэба ў нашых вырабах!

* * *

Гісторыя “Сіба Пластыка” не ўнікальная, зразумела. Дробны бізнес па вызначэнні рызыкоўная справа, таму выжываюць у канкурэнтнай барацьбе далёка не ўсе.Аднак на паўднёвым баку горада, дзе аб’ектаў прадпрымальніцтва і без таго няшмат, вынікі“натуральнага эканамічнага адбору”выглядаюць выключна ілюстрацыйна.

Некаторыя яго ахвяры пакінулі пасля сябе свое-асаблівыя і даволі арыгінальныя помнікі. Іншыя знікаюць, але іх месца нядоўга пустуе. На той жа вуліцы Камуністычнай даволі доўгі час існаваў прыватны прадуктовы магазін “Арфей”. Зараз жа ў яго памяшканні зала гульнёвых аўтаматаў “У адмірала”. Па словах працаўнікоў, справы ў гэтага запаведніка азартных гульняў ідуць нядрэнна. Аматараў рызыкнуць і злавіць дозу адрэналіну ў спаборніцтве з Фартунай хоць і стала апошнім часам меней, аднак не настолькі, каб дэфіцыт кліентаў стаў адчувальным. Больш таго, у недалёкай будучыні ён можа пашырыцца за кошт адкрыцця букмекерскай канторы. Такія планы не ўзнікаюць без уважлівага вывучэння попыту, а гэта азначае, што сярод жыхароў паўднёвай часткі Асіповіч хапае людзей заможных. Усё ж на апошнія грошы ў азартныя гульні гуляюць толькі адзінкі.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость