Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Футбольны матч у рамках чэмпіянату вобласці паміж асіповіцкай “Алімпіяй” і чавускай “Нівай” пераносіцца на 26 жніўня. Сустрэнуцца каманды на стадыёне “Юнацтва” ў 18 гадзін.

7 тон напітку безалкагольнага “Хлебны квас” рэалізавана ў мінулым месяцы ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, што значна перавышае мінулагодні паказчык. Высокай запатрабаванасці карыснага напою спрыяе ў тым ліку і спякотнае надвор’е.

Больш за восемсот грамадзян Расіі, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне і дакументаваныя відам на жыхарства, зарэгістраваны на тэрыторыі раёна.

44 маладыя спецыялісты нядаўна прыступілі да працы ў сельгаспрадпрыемствах раёна. З іх 18 маюць дыпломы ВНУ, 26 атрымлівалі веды ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах. З агульнай колькасці 15 чалавек вучыліся па мэтавых накіраваннях.

Новая экспазіцыя, прысвечаная перыяду Расійскай Імперыі, дзейнічае зараз у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Аб’яднала яна шмат цікавых экспанатаў, сярод якіх — грошы тых часоў і фотаздымкі.

“Вясёлкавы масток” — гэтак называецца другі зборнік вершаў нашай таленавітай зямлячкі Лёлі Багдановіч, які нядаўна выйшаў у свет. Такую кнігу атрымаюць усе пераможцы гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры “Буслік-2015”.

У рамках абласной міжведамаснай акцыі “У школу з радасцю”, якая праходзіць на працягу бягучага месяца, 18 жніўня прамую лінію па тэлефоне 20-7-21 з 10 да 12 гадзін правядзе загадчык педыятрычнага аддзялення паліклінікі Святлана Эдуардаўна Жыткова.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем