Галоўнае — стабільнасць

Гэта толькі з першага погляду здаецца, што ўсе фермы аднолькавыя: вялікая пабудова з радам акон ды выгульнай пляцоўкай побач. Наведваючы ж аб’екты жывёлагадоўлі, пераконваешся, што кожная мае сваю атмасферу. І ствараюць яе, канечне, людзі.

На МТФ “Матавіла” СВК “Калгас “Ясень” працуе дружны калектыў — гэта адчуваецца адразу. З задавальненнем са-браліся ў чыстым і ўтульным пакоі для адпачынку, каб разам расказаць пра сваю работу.

— За апошнія тры гады ніхто не звольніўся, — канстатуе загадчыца Ірына Навіцкая, — значыць, землякам тут падабаецца працаваць, хоць лёгкай нашу работу, безумоўна, не назавеш. На ферме тры даяркі, адна з якіх падменная, жывёлавод, слесар па абслугоўванні малочнага абсталявання, дзённы дзяжурны і начны вартаўнік. Зараз утрымліваецца жывёлы больш за 100 галоў. Цялушак у Матавіла пастаўляе комплекс з Заельніка. Цяляты знаходзяцца на ферме на працягу трох тыдняў, а потым іх забіраюць у Ясень. Так што, можна сказаць, ферма спецыялізуецца толькі на вытворчасці малака.

На работу працаўнікі дабіраюцца з розных бліжэйшых вёсак: загадчыца з аператарам машыннага даення Наталляй Міхалап — з Асяродка, Таццяна і Віктар Корсак прыязджаюць з Заель-ніка. З самога Матавіла Леанід Суравец, які, можна сказаць, з’яўляецца на ферме аксакалам — робіць тут ужо тры дзесяцігоддзі. Ён добра памятае, наколькі стала зручней працаваць, калі 7 гадоў назад была ўстаноўлена даільная сістэма. Шкада толькі, што памеры памяшкання не дазваляюць прайсці трактару, яшчэ і цяпер даводзіцца раздаваць кармы рагулям уручную з воза.

Ёсць на ферме на каго раўняцца. Так, напрыклад, за паўгоддзе Навіцкая надаіла па 2.544 кілаграмы ад каровы, а Корсак — 2.443. І ў адной, і ў другой лічбы вышэй за сярэднераённы паказчык.

Важна ў рабоце як захаванне тэхналагічнасці, так і працоўная дысцыпліна. І першае, і другое на ферме ў Матаві-ла забяспечана. Ну а на цяжкасці, звязаныя з раннімі пад’ёмамі ды “разарваным” рабочым днём, даўно ўжо навучыліся не звяртаць увагі: такую ўжо асаблівасць мае работа на ферме. Галоўнае, каб намаганні прыводзілі да добрых вынікаў.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем