Асіпаўчанін Андрэй Лазоўскі — машыніст сур’ёзнай машыны

Асіпаўчанін Андрэй Лазоўскі — машыніст  сур’ёзнай машыны

Андрэй Лазоўскі вучыцца ў Брэсцкім чыгуначным каледжы, праз год атрымае дыплом па спецыяльнасці «тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных пуцявых дарожна-будаўнічых машын і абсталявання». Але і сёння ён мае правы машыніста ПМГ і іншых выправачна-рыхтовачных машын, і нават снегаўборачнай можа кіраваць.

Andrey-Lozovik

На чыгунцы хлопец працуе каля 7 гадоў. Спачатку праходзіў навучанне, затым стаў машыністам, а нядаўна быў назначаны началь-нікам пуцявой машыны ВПРС-03, якую ўласнаручна прыгнаў з Расіі. Яна прызначана для выпраўкі чыгуначнага пуці ўздоўж і папярок, а таксама пашчыльнення баласту пад шпаламі і стрэлкавымі пераводамі. Выкарыстоўваецца пры будаўнічых і рамонт-ных работах.

Транспартны сродак Андрэя не зусім звычайны. Ён адзіны на ўсё Магілёўскае аддзяленне, а таму экіпаж з чатырох чалавек часта накіроўваецца ў суседнія, Бабруйскую, Магілёўскую ды Крычаўскую ды-станцыі для правядзення там адпаведных работ. Для гэтага рыхтуецца спецыяльна тэхналагічнае “акно”, на некалькі гадзін перакрываецца рух саставаў, каб можна было бяспечна выканаць неабходныя маніпуляцыі. Працуе брыгада ў асноўным на станцыях, дзе найбольш складана адрыхтаваць стрэлкавыя пераводы, выязджаюць і на перагоны, па ўсіх напрамках руху цягнікоў. Работы вядуць у цесным узаемадзеянні з брыгадамі пуцейцаў.

Мясціны нашы для Андрэя не новыя. Вырас на Клічаўшчыне, таму калі едзе на Стаялава — гэты адрэзак абслугоўвае мясцовая дыстанцыя пуці — праязджае тэрыторыю, дзе праходзіла дзяцінства. Дарэчы, абодва дзядулі хлопца таксама працавалі на чыгунцы.

А напярэдадні прафесійнага свята Андрэй Лазоўскі прымаў віншаванні яшчэ з адной нагоды: ён стварыў уласную сям’ю, таму гэтыя летнія дні для чыгуначніка напоўнены толькі станоўчымі эмоцыямі.

Кацярына Іванова. Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

В интересах государства и людей: начальник ИМНС по Осиповичскому району Елена Папыльченко — о налогах, доходах и новшествах

12 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 июля для всех знаков Зодиака

12 июля 2026
Читать новость
Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем