Справы хлебныя ў Асіповічах

Жніво — адказная пара не толькі для калгаснікаў, але і для тых, хто займаецца перапрацоўкай сабраных дароў ніў. Аб тым, як сёлета прайшла нарыхтоўка збожжа на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” і планах філіяла расказвае дырэктар Аляксандр Баброў:

— Важны этап нашай работы — прыём зерня ў лік дзяржзаказу. У гэтым годзе па нашым раёне ён складаў 3345 тон: жыта групы «А” — 1495 тон, «Б” — 183, ячменю І класа — 211 тон, ІІ класа — 149, аўса ІІІ класа — 124 тоны, фуражнага — 114 тон, трыцікале фуражнага — 701 тона. Астатняе —
грэчка, для якой пакуль што час не прыйшоў.

— Сёлетні дзяржзаказ меншы, чым летась. З чым гэта звязана?

— На нашым камбінаце, як і на аналагічных прадпрыемствах рэспублікі, створаны значныя запасы зерня, таму аб’ёмы абавязковай здачы і былі «ўрэзаны”. Але мы прымаем не толькі дзяржзаказ. На сёння ўжо нарыхтавана 25.125 тон збожжа новага ўраджаю. Усяго ж тут знаходзіцца 103 тысячы тон хлебнага багацця.

— Лічбы ўнушальныя…

— Філіял уваходзіць у пяцёрку буйнейшых у рэспубліцы. Акрамя таго, што абслугоў-ваем тры раёны — Асіповіцкі, Глускі і Клічаўскі, сюды вязуць частку нарыхтаванага зерня камбінаты са Шклова, Магілёва, Горак. На захаванне — з Баранавічаў, Барысава і Слуцка.

— Гэты год па аддачы ніў, як вядома, аказаўся не вельмі багатым для Беларусі, а для суседніх краін — яшчэ горшым. У некаторых СМІ можна прачытаць інфармацыю, што расіяне ўжо пачынаюць рабіць запасы мукі. Вы, як вытворца такога важнага прадукту, можаце пракаменціраваць сітуацыю? І што параіце жыхарам раёна?

— Што тычыцца Расіі, то сапраўды пастаўкі туды значна павялічыліся. Так, толькі наш вытворчы ўчастак за ліпень адгрузіў мукі шатраванай 3.000 тон — рэкордны паказчык за некалькі мінулых гадоў. Заключаны намі кантракты на 2,5 тысячы тон і на жнівень. Узрос за апошні час і кошт прадукту: з 3 да 4,5 тысяч расійскіх рублёў за тону. Наогул ёсць меркаванне, што да канца года будзе рэалізавана мука як з былых запасаў, так і вырабленая з новага ўраджаю. Нашым жа гаспадыням можна не хвалявацца: прадукцыі беларускіх млыноў хопіць усім, гэта — гарантавана. Магчыма, зменіцца яе цана, але яна рэгламентуецца пэўнымі дакументамі і не думаю, што апошняе неяк сур’ёзна паўплывае на сямейны бюджэт.

— Што скажаце наконт якасці сёлетняга збожжа?

— Адназначнай характарыстыкі даць нельга. Не расчаравала жыта: яно не толькі было сухое, але і мела добрую натуральную вагу і «лік падзення” (уласцівасць, якая ўплывае на хлебапячэнне — аўт.). Калі раней гэты паказчык быў чуць большы за 100, то зараз даходзіць да 300. З якаснай мукой адкрыты шляхі да супрацоўніцтва з Расіяй, Украінай, Малдовай. Наогул, нарыхтоўка прайшла хутка і без асаблі-вых цяжкасцей. З 25 тысяч прынятых тон прыйшлося дасушваць толькі тры. Практычна за 2 тыдні мы выйшлі на запланаваныя аб’ёмы. Існавалі некаторыя складанасці з прыёмкай харчовага ячменю і аўса — вага зерня была меншай, чым патрабуецца. Гаспадаркам прыйшлося дапрацоўваць зерне, у выніку запланаванае выканана.

— Ці паступаў новы хлеб ад фермерскіх гаспадарак?

— Дзяржзаказ бралі «Сухлава” і «Садовае” — паставілі 95 і 35 тон адпаведна. Супрацоўніцтвам з фермерамі задаволены.

— А што хацелася б паправіць ва ўзаемаадносінах з сельгаскааператывамі?

— Вяла ідуць разлікі гаспадарак за даўгі. У лік іх пагашэння здадзена 2.080 тон збожжа — толькі чвэрць ад чакаемага. Не павінны прадпрыемству толькі філіял «Белшына-Агра” і ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

— Зазірнуць у планы на будучыню можна?

— У першую чаргу гэта мадэрнізацыя млына, знос абсталявання на якім складае 76%. Зараз ёсць дамоўленасць з польскай фірмай на мантаж новых установак. Праект дарагі, але, па нашых разліках, павінен хутка вярнуць затраты: сучаснае абсталяванне дасць магчымасць вырабляць прадукт «пад заказчыка”, плюс, зможам аднавіць вытворчасць пшанічнай мукі.

Не забываем і аб тым, што наш пакупнік заўсёды чакае навінак. Так, у бліжэйшы час плануецца ўвесці яшчэ 3 віды каш на аснове грэцкіх круп. Вырашаецца і пытанне па пашырэнні вытворчасці круп, якія не трэба варыць.

— Як паказвае жыццё, планы абавязкова становяцца рэальнасцю, калі паспяхова дзейнічае ўвесь калектыў…

— Цалкам згодзен. Таму і дзякую сваім працаўнікам, якія аднесліся да збожжанарыхтоўкі адказна, праявілі высокую арганізаванасць. Словы ўдзячнасці і нашым кампаньёнам, якія дапамаглі з перавозкай — «Аўтапарку № 19”, «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнню”, ПМК № 95 «Вадбуд”, а таксама калегам-аграрыям — кіраўнікам гаспадарак, упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем