Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 3 па 9 жніўня зарэгістравана 8 супрацьпраўных учынкаў: крадзеж — 4, выраб самагону — 2, збыт фальшывых купюр, нанясенне цялесных па-шкоджанняў — па 1. Выяўлена 2 трупы. Узбу-джана 10 крымінальных спраў. Раскрыта 7 раней здзейсненых злачынстваў. Знішчана 60 кіла-грамаў каноплі.

У ходзе несанкцыянаванага агляду жылля канфіскавана 230 літраў самагоннай брагі.

5 жніўня прыкладна ў 6 гадзін вечара ў магазіне в. Ясень невядомы мужчына, калі двое іншых адцягвалі ўвагу прадаўца, адкрыта скраў з прылаўка прас коштам 417.000 рублёў і знік на аўтамабілі. У ходзе ўведзенага плана “Перахоп” дадзеная машына пад кіраваннем 37-гадовага бабруйчаніна была затрымана.

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да непрацуючага, раней судзімага жыхара нашага горада, які днём 10 жніўня шляхам свабоднага доступу, знаходзячыся ў доме сваёй знаёмай, пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў, здзейсніў крадзеж залатых вырабаў коштам 12 мільёнаў рублёў.

ДАI

Спынена 186 парушэнняў правілаў руху. Прыцягнута да адказнасці 12 пешаходаў і 2 п’яныя вадзіцелі, 85 чалавек — за перавышэнне хуткасці. Здзейснена 8 ДТЗ з механічнымі па-шкоджаннямі.

Аўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх вадзіцеляў: у сувязі з гарачым на- двор’ем, якое негатыўна ўплывае на самаадчуванне, неабходна быць крайне ўважлівымі і асцярожнымі, выбіраць бяспечную хуткасць руху, якая б дазволіла ў выпадку зніжэння празрыстасці атмасферы без праблем праехаць небяспечныя ўчасткі дарог.

АУСТ

Складзена 67 адміністрацыйных пратаколаў. Суправоджана 50 цягнікоў, дзе затрымана 6 чалавек. У спецізалятар дастаўлены 3 чалавекі. Знішчана каля 9 кілаграмаў маку. Канфіскавана 35 літраў брагі.

Спецізалятар

Дастаўлена для аказання дапамогі 48 чалавек, з іх 6 — сямейных скандалістаў.

РАНС

Адбывалася тушэнне лясных і тарфяных пажараў паблізу п. Татарка, вёсак Вярхі і Канцы.

У сувязі з пажаранебяспечным надвор’ем працягваецца забарона на наведванне лясоў і тарфянікаў.

Аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што на аснове артыкула 15.29 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях незахаванне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якое не прывяло да прычынення шкоды, — прадугледжвае папярэджванне або накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь, а парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках, якое стала прычынай знішчэння або пашкоджання лесу ці тарфянікаў, — прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры от 25 да 50 БВ.

IАЖіРС

Складзена 6 пратаколаў: 4 — за наведванне лесу ў перыяд забароны, за збор ягад механічным спосабам і незаконную лоўлю рыбы — па 1.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем