ААТ “Белгазбуд” – надзейны партнёр

9 жніўня — Дзень будаўніка

Летапіс любой арганізацыі — часцінка летапісу канкрэтнага рэгіёна. У поўнай ступені гэта адносіцца і да добра вядомага ў нашым горадзе прадпрыемства — таварыства з абмежаванай адказнасцю “Асіповічыгазбуд”

ААТ “Белгазбуд”, якое на працягу 13 гадоў узначальвае Аляксандр Гулік. Пра высокі прафесіяналізм “газбудаўцаў” гаворыць той факт, што калектыў за апошнія дзесяць гадоў станавіўся лаўрэатам конкурсу “Лепшы прадпрымальнік Магілёўскай вобласці”. Не стаў выключэннем і леташні год, на працягу якога здадзена ў эксплуатацыю 87 аб’ектаў амаль на

39 мільярдаў рублёў, а выпрацоўка на аднаго работніка склала 478 мільёнаў. Не аднойчы з’яўляліся пераможцамі і раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў намінацыі “Будаўнічыя і дарожна-будаўнічыя арганізацыі” з занясеннем на Дошку гонару. Напярэдадні прафесійнага свята будаўнікоў “раёнка” наведала перадавікоў, каб даведацца пра цяперашняе жыццё калектыву.

Застаць яго кіраўніка на месцы — вялікая ўдача. Улічваючы спецыфіку прафесіі, ён з самай раніцы да позняга вечара вельмі заняты: выезды, планёркі, сустрэчы, дамоўленасці. Такая заклапочанасць зразумелая: каб існаваць на рынку паслуг, трэба быць у курсе ўсіх тэхналагічных навінак і асвойваць самыя перадавыя метады, абавязкова сачыць за вытворчым працэсам галаўнога прадпрыемства, умець з найменшымі за-тратамі абысці канкурэнта, выкарыстоўваючы ўвесь назапашаны вопыт і асабістае наватарства. “Змагацца за “месца пад сонцам” у час рыначнай эканомікі складана — выжываюць, як правіла, прафесіяналы, якія ўмеюць знайсці сваю маркетынгавую нішу і зарэкамендаваць сябе з лепшага боку”, — шчыра прызнаецца Аляксандр Васільевіч.

Быць заўсёды ў авангардзе

Пад такім дэвізам працуе сам кіраўнік і ўвесь падначалены яму калектыў. Складнікі гэтага прынцыпу простыя — прафесіяналізм, прадукцыйнасць і якасць.

Дзякуючы наяўнасці высокакваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх зваршчыкі Уладзімір Мельнік, Валерый Бурак, Барыс Кавалёў, Сяргей Тураў, мантажнікі Віктар Верашчагін, Віталій Кандрацёнак, Яўгеній Парамонаў, машыніст экскаватара Аляксандр Шарстнёў, вадзіцелі Аляксандр Падвойскі, Уладзімір Казлоў і другія, добра ўмацаванай матэрыяльна-тэхнічнай базе — толькі сёлета набыты міні-экскаватар, трубаўкладчык, аўтамабіль УАЗ — ажыццяўляецца ўвесь комплекс газабудаўнічых работ. Безумоўна, у сучасных эканамічных умовах не абысціся без цяжкасцей. Арга-нізацыя актыўна ўдзельнічае ў тэндарах на будаўніцтва аб’ектаў.

— Выйграць тэндар — задача нялёгкая, — гавораць на прадпрыемстве, — але вырашальная. Безумоўна, пры здзяйсненні здзелкі прыходзіцца ісці на пэўныя ахвяры. Станоўчы ж імідж арганізацыі, які ўключае ў сябе ўкараненне мерапрыемстваў па скарачэнні затрат і паляпшэнні якасці работ, максімальна хуткае рэагаванне на змяненні і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў, памяншэнне нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва, затым кампенсуе ўсе нязручнасці.

Пашыраць геаграфію рынку

Поле дзейнасці нашых “газбудаўцаў” шырокае, як і прасторы краіны, у розных кропках якой можна сустрэць аб’екты, дзе яны прыклалі свае сілы. З пачатку года ў спісе значыцца ўжо каля 40 аб’ектаў. Сярод цяперашніх заказчыкаў — жыхары вёскі Грабёнка Чэрвенскага раёна, дзе вядуцца работы па пракладцы газаправода высокага ціску працягласцю 11 кі-ламетраў і сярэдняга — каля 5, у выніку чаго 132 сям’і сяльчан атрымаюць доўгачаканае блакітнае паліва. Кошт дадзенага аб’екта — 4,8 мільярда рублёў. Адно з буйнейшых будаўніцтваў — газіфікацыя жылых дамоў у аграгарадку Калодзішча Мінскай вобласці, прычым вядзецца ўжо другая чарга, дзе трэба асвоіць каля 9 мільярдаў і пракласці 35 кіламетраў газаправоднай сеткі. ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” таксама даверыла весці не толькі мадэрнізацыю магістральнага газаправода “Таржок-Даліна” з наступным добраўпарадкаваннем. Зараз брыгада з 8 чалавек шчыруе на адным з участкаў на Чавушчыне.

Тэрыторыя нашага раёна таксама ахоплена руплівымі стараннямі працаўнікоў. Акрамя газазабеспячэння жылых дамоў, якіх сёлета ўжо падключана да газавага ацяплення больш за 200, людзі ў аранжавых касках шчыруюць на ўзвядзенні дзвюх кацельняў у Ялізаве, яшчэ адну рэканструююць на Асіповіцкім УМГ.

Адчуваць гонар і маральнае задавальненне

Кожны з нас хацеў бы, каб роднае прадпрыемства працавала стабільна і з прыбыткам. Пра тое, што ў таварыстве абрана менавіта такая стратэгія, гавораць лічбы: толькі па выніках першага паўгоддзя аб’ём падрадных работ склаў каля 23 мільярдаў рублёў.

Па працы і зарплата — дастойная.

Сёння тут працуюць 84 чалавекі, і выпадковых людзей сярод іх няма. Сярэдні ўзрост работнікаў прыкладна 40 гадоў. Людзі ўпэўнены ў заўтрашнім дні, таму адказна ставяцца да выканання пастаўленых перад імі задач і, адпаведна, стараюцца не атрымаць грошы, а зарабіць. Арганізацыя з клопатам ставіцца да работнікаў, прапануючы ім бясплатныя абанементы ў басейн і білеты на канцэрты, паездкі і экскурсіі як па краіне, так і па-за яе межы.

— Стабільнасць у многім залежыць ад нас саміх, — гаворыць Аляксандр Гулік. — Калі сядзець і чакаць, што нехта прыйдзе і знойдзе работу, нічога не будзе. Сёння трэба самім быць мабільнымі, нават прабіўнымі, і канкурэнтаздольнымі спецыяліс-тамі, каб у прадпрыемства была будучыня.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Власть

Лукашенко награжден орденом Святого апостола Андрея Первозванного. Торжественная церемония состоялась в Кремле

9 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: Западу не удалось удушить Беларусь и Россию

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В рамках рассмотрения проекта закона Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2025 год» обсуждаются ключевые меры по повышению заработной платы бюджетников

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Делегация Законодательного собрания Нижегородской области посетила производственную базу ЧСУП «Рахмат-строй» в Осиповичском районе

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем