Перадвыбарны марафон у Асіповічах. З думкамі пра будучыню

Перадвыбарны марафон у Асіповічах. З думкамі пра будучыню

Перадвыбарны марафон шматгранны. Зараз у краіне восем ініцыятыўных груп збіраюць подпісы за сваіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Актыўна на Асіповіччыне функцыянуе група ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Яе каардынатар у раёне — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Ларыса Чаропка.

—Шэсць дзясяткаў чалавек рознага ўзросту і прафесій уваходзіць у групу ў Асіповічах, — падзялілася Ларыса Захараўна. — Сваю дзейнасць ажыццяўляем згодна з артыкулам 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў № 18 ад 1 ліпеня 2015 года.

CHerepko

Большасць членаў групы — прафсаюзныя актывісты і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Напрыклад, я поруч з іншымі прадстаўляю “Белую Русь”. Прымяняем розныя формы ўзаемадзеяння з насельніцтвам: пакватэрны і падворны абход, сустрэчы з калектывамі ў нерабочы час. Удзячна землякам за тое разуменне, якое сустракаем з іх боку ў сваёй рабоце. Нямала подпісаў збіраецца пікетамі. Мяркую, жыхары райцэнтра ўжо заўважылі, што яны функцыянуюць кожны дзень у абедзенны час і з 17 да 19 гадзін у цэнтры горада і ля гандлёвага цэнтра “Сіці Мол”. Расказваем асіпаўчанам таксама аб тым, што яны могуць падпісацца за некалькіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы, а ўжо ў дзень выбараў аддаць свой голас за аднаго. За каго — кожны павінен вызначыць сам.

Што для мяне асабіста азначае перадвыбарная кампанія? Ужо маю пэўны вопыт у гэтай грамадскай справе: уваходзіла ў ініцыятыўную групу ў 2010 годзе. Мне цікавыя людзі, іх меркаванні і настрой. Неабыякава стаўлюся да лёсу горада, краіны, жыццёвых перспектыў у агульным.

Ды і хіба можа быць іншая пазіцыя ў чалавека, які адказны за выхаванне будучага пакалення?

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость