Асіповіцкі ваенкамат: напярэдадні аб’яднання

Асіповіцкі ваенкамат: напярэдадні аб’яднання

Зараз у ваенных часцях беларускіх Узброеных Сіл ідзе чарговая комплексная трэніроўка па баявой гатоўнасці. Гэты ўвогуле стандартны элемент праверкі эфектыўнасці сістэмы ваеннага кіравання для некаторых ваенных камісарыятаў Магілёўскай вобласці мае асаблівае значэнне.

З 31 жніўня шэраг РВК будзе аб’яднаны, у выніку чаго агульная іх колькасць скароціцца на 8 адзінак. Узгаданая трэніроўка дае магчымасць папярэдне выпрацаваць найбольш дзейсныя формы і метады работы ў новых умовах.

Найбольш складаным будзе тэрытарыяльнае пашырэнне двух ваенкаматаў. Першы аб’яднае існуючыя зараз ваенкаматы Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў, другі — ваенкаматы Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў. У абодвух выпадках асноўныя праблемы, якія трэба тэрмінова вырашыць, звязаны са складанасцю размежавання паўнамоцтваў паміж галаўным ваенкаматам і яго абасобленымі групамі, арганізацыяй дакументаабароту, забеспячэннем надзейнасці і сістэм электроннай сувязі і г.д.

Прычым, калі ў першым выпадку задача стаіць так бы мовіць якасная, то ў другім — колькасная. Адлегласць паміж Асіповічамі і Клічавам каля 80 кіламетраў — калі дабірацца аўтатранспартам, таму колькасць паездак супрацоўнікаў ваенкамата па службовых справах і грамадзян, якія звяртаюцца ў яго па нейкіх пытаннях, павінна быць зведзена да мінімуму.

Па словах ваеннага камісара Асіповіцкага РВК падпалкоўніка Мікалая Гомана, выкарыстаць ужо існуючыя напрацоўкі пры фарміраванні аб’яднаных ваенкаматаў практычна немагчыма: у кожным выпадку сітуацыя настолькі спецыфічная, што даводзіцца шукаць індывідуальныя падыходы. У пераходны перыяд новая і старая структуры працуюць паралельна, што дае магчымасць без змяншэння эфектыўнасці работы “разрульваць” магчымыя збоі, правяраць дзейснасць розных варыянтаў узаемадзеяння і кіравання ва ўсіх накірунках дзейнасці.

Зразумела, гэта не проста. Аднак у арміі цяжкасці існуюць для таго, каб іх пераадольваць. Прычым у вызначаныя адпаведнымі загадамі тэрміны.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем