Дзень чыгуначніка ў Асіповічах: прыпынак “Святочны”

Дзень чыгуначніка ў Асіповічах: прыпынак “Святочны”

Дзень чыгуначніка ў Асіповічах любяць асабліва і адзначаюць яго ўсім горадам.

I хоць сёлета гэта прафесійнае свята супала па часе з народным — Iллёй, што па прадказанні сталых людзей нясе пахаладанне, — але надвор’е стаяла на дзіва цудоўнае, відаць, таксама вырашыла паднесці свой падарунак працаўнікам сталёвых магістраляў.

Шэраг мерапрыемстваў праходзіў у гарадскім парку. У ходзе адной з акцый гасцям уручаліся святочныя стужкі. На свята людзі ішлі сем’ямі. I, трэба адзначыць, кожнаму было чым зацікавіцца. Малыя цягнуліся да салодкай ваты, поп-корну ды марожанага, а таксама з інтарэсам накіроўвалі старэйшых да каня ды поні. Надзіманыя цацкі, розныя свістулькі, якіх прапаноўваўся шырокі асартымент, дадавалі радасці юным асобам. А аматары актыўнай дзейнасці каталіся на горках ды скакалі на батуце. Старэйшыя знаёміліся з выставамі народных умельцаў, якія прапаноўвалі ўсемагчымыя вырабы, пачынаючы ад кухоннага начыння і канчаючы ўпрыгажэннямі ды сапраўднымі шэдэўрамі з бісеру. Моцная палова імкнулася да палаткі, ад якой цягнула водарам шашлыкоў, а хлапчукі спаборнічалі ў дакладнасці стрэлаў у размешчаным побач ціры.

Уласную прадукцыю прадставілі мясцовыя прадпрыемствы ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” і ВУП “Малочны полюс”.

Ваенны аркестр, музыка якога лілася па парку, выводзіў акорды вядомых усім мелодый, а ветэраны працы сядзелі ў цянёчку і ўспаміналі былое. Моладзь жа ахвотна ўдзельнічала ў бяспройгрышнай латарэі “Сто пытанняў пра чыгунку”.

А потым пачалася ўрачыстая частка мерапрыемства. На сцэну падняўся першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзявойна. Ён павін-шаваў усіх працаўнікоў чыгуначнага вузла з прафесійным святам, пажадаў ім новых здабыткаў, адданай працы дзеля працвітання чыгуначных прадпрыемстваў і камфорту пасажыраў, а таксама здароўя і дабрабыту. Прадстаўнік улады ўручыў Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы лепшым працаўнікам. Прывітальныя словы гучалі і з вуснаў начальніка станцыі Віталя Канстанціновіча.

Працягваў праграму канцэрт, падрыхтаваны клубам чыгуначнікаў. Удзельнікаў свята парадавалі дзіцячыя харэаграфічныя калектывы, павіншавалі самабытныя “Куццякі”, падкінулі запалу зухаватыя “Сяброўкі”. Гарачымі апладысментамі сустрэлі гледачы сваіх калег. Патрыятычны рэп прачытаў Давід Ніямедзі з вагоннага дэпо, а працаўнікі станцыі Алена Цяслёнак і Антон Драздоў выканалі папуры з любімых усімі песень.

Ды не толькі мясцовыя артысты радавалі публіку выступленнямі. Чыгуначнікаў і іх землякоў вітала зорка беларускай эстрады Ларыса Грыбалёва. Гэта свята адзначалася і ў яе сям’і, бо цётка з дзядзькам таксама працавалі на чыгунцы, таму яна з асаблівай радасцю дарыла асіпаўчанам свае песні, усмешкі і добрыя словы.

Спявачка і раней ахвотна прыязджала на свята чыгуначнікаў. I кожны раз устанаўлівала цёплыя адносіны з публікай. Не быў выключэннем і гэты раз. Грыбалёва не толькі падабрала сабе “бэк-вакал” з ліку мясцовых прадстаўнікоў моцнага полу, але і арганізавала “маладзёжную дыскатэку” для тых, каму ад 1 да 10. Юныя таленты спачатку выступалі на пляцоўцы, потым былі запрошаны і на сцэну.

Нікому не адмаўляла артыстка ў фатаграфаванні, усім шчодра пакідала аўтографы. Напісала некалькі радкоў і для газеты.

I пасля канцэрту свята працягвалася. Вясёлыя клоўны правялі гульнявую праграму “Чароўны перон”. Бойка ішоў гандаль.

А ўвечары землякі змаглі наведаць “Вагон забаў” і паўдзельнічаць у праграме “Усе танцуюць з намі разам”.

Апафеозам свята стаў яркі феерверк, які расквеціў неба над горадам рознакаляровымі ззяючымі фарбамі і адценнямі. Нібы невербальнае пажаданне ад чыгуначнікаў: хай ваша жыццё будзе такім жа прыгожым і радасным.

осиповичи жд праздник 21 осиповичи жд праздник 22 осиповичи жд праздник 23 осиповичи жд праздник 01 осиповичи жд праздник 02 осиповичи жд праздник 03 осиповичи жд праздник 04 осиповичи жд праздник 05 осиповичи жд праздник 06 осиповичи жд праздник 07 осиповичи жд праздник 08 осиповичи жд праздник 09 осиповичи жд праздник 10 осиповичи жд праздник 11 осиповичи жд праздник 12 осиповичи жд праздник 13 осиповичи жд праздник 14 осиповичи жд праздник 15 осиповичи жд праздник 16 осиповичи жд праздник 17 осиповичи жд праздник 18 осиповичи жд праздник 19 осиповичи жд праздник 20

Разам з чыгуначнікамі святкавалі Iна ЗАСКЕВІЧ і Ніна ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем