Дэпутат Людміла Баравікова. Не пакідаць па-за ўвагай

Дэпутат Людміла Баравікова. Не пакідаць па-за ўвагай

Станцыя Ясень стала роднай для Людмілы БАРАВIКОВАЙ у сярэдзіне 90-х гадоў, куды яна пераехала з райцэнтра. Да гэтага быў назапашаны пэўны жыццёвы вопыт: працавала ў адной са страхавых кампаній Шклова, службе сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Усюды — работа з людзьмі, якая абавязвае быць камунікабельным, шчырым, адкрытым чалавекам. У сілу прафесійных абавязкаў — кампетэнтным. I абавязкова — валодаць ведамі ў галіне псіхалогіі.

deputat-Borovikova

Усё гэта ёй спатрэбілася, калі стала працаваць у мясцовай бібліятэцы, куды трапіла выпадкова: папярэдняя работніца пайшла ў дэкрэтны адпачынак. Людміла Мікалаеўна ж на той час была без работы: маючы фінансава-эканамічную адукацыю, уладкавацца па спецыяльнасці ў пасёлку не магла. Таму абрадавалася паступіўшай прапанове. А паколькі з дзяцінства сябравала з кнігамі, было ўдвайне прыемна акунуцца ў такі вялікі кніжны свет. Ужо працуючы ў бібліятэцы, скончыла і каледж па профілі.

— Бібліятэка — тое месца, куды прыходзяць людзі, розныя па ўзросце, сацыяльным статусе, тэмпераменце, — гаворыць Людміла Мікалаеўна. — Аб’ядноўвае іх адно — любоў да чытання. Хтосьці завітаў газету ці часопіс пачытаць-пагартаць, нехта выбірае сур’ёзныя раманы, дзецям патрэбна праграмная літаратура. Знаходзячыся некаторы час сам-насам з бібліятэкарам, чытачы пачынаюць абмяркоўваць тыя або іншыя навіны, узнімаюць злабадзённыя вясковыя праблемы. Стаяць убаку ад такіх гутарак не будзеш, абавязкова ўключаешся ў размову. Iншы раз атрымліваецца, што нечакана для сябе і чалавека дасі слушную параду, дапаможаш з вырашэннем таго ці іншага пытання. I па-другому, лічу, нельга. Калі да цябе звяртаюцца з просьбай і ты адчуваеш, што можаш чым-небудзь дапамагчы, чаму б і не?

Менавіта дзякуючы такім якасцям, як неабыякавасць да людскіх праблем, уменне знайсці падыход да кожнага чалавека і жаданне дапамагчы, і вызначала тое, што вяскоўцы выбралі Баравікову дэпутатам мясцовага Савета.

— Гэта першы мой вопыт, — прызнаецца жанчына. — Удзячна людзям, якія аказалі такі давер. Разумею, што на народных абранніках ляжыць вялікая адказнасць перад выбаршчыкамі. Шкада, што не заўсёды бывае лёгка разабрацца з тымі пытаннямі, якія хвалююць сяльчан. Калі не магу дапамагчы сама, звяртаюся да старшыні сельсавета Андрэя Шацілы. Так, напрыклад, было з закрыццём у нас ФАПа. Прыйшлося не адзін раз пісаць у розныя інстанцыі, каб нейкім чынам паўплываць на сітуацыю. Урэшце выйсце знайшлі: цяпер з Ясенскай амбулаторыі   2 разы на месяц да нас прыязджае доктар. Прыём вядзецца ў бібліятэцы. Можа, гэта і не зусім зручна, але лепш, чым нічога. З набыццём лекаў састарэлымі людзьмі, якіх у пасёлку большасць, таксама нялёгка. Давялося і тут шукаць кампраміс — многія пакідаюць свае заяўкі мне, пасля чаго тэлефаную ў медустанову, дамаўляюся, перадаю грошы. Калі забіраю таблеткі сама, калі перапраўляюць праз каго іншага.

Некаторы час існавалі праблемы з работай магазіна. У сілу абставін ён не працаваў. Хлеба нават не было дзе купіць. Сядзець склаўшы рукі — значыць, падвесці тых жа бабуль і дзядуль, якім не выбрацца ў горад. Зноў на дапамогу прыйшоў сельсавет. Агульнымі намаганнямі скранулі і гэтае пытанне з месца — стала прыязджаць аўталаўка. Зараз жа зноў адчыніўся стацыянарны магазін.

Злабадзённай для нас застаецца адсутнасць у ка-лодзежах вады. Тут заставалася адно — прабіць калонкі. Але гэта дарагая працэдура. Не надта пенсіянер можа сабе яе дазволіць. Як яна будзе вырашацца, пакажа час. Пакуль спрабуем знайсці хоць якое выйсце.

Заўсёды былі і застаюцца актуальнымі пытанні добраўпарадкавання. Калі бачу, што сядзіба зарастае ці ў кагосьці вось-вось паваліцца плот, стараюся дапамагчы і тут.

Бывае, людзі скар-дзяцца на недастатковае асвятленне, дрэнныя дарогі, блуканне па вуліцах безгаспадарных сабак. Ды ці мала яшчэ якія балючыя пытанні хвалююць аднавяскоўцаў? Галоўнае, не пакідаць праблемы па-за ўвагай…

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа

27 августа 2025
Читать новость
Общество

На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем