Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 13 па 19 ліпеня зарэгістравана 13 супрацьпраўных учынкаў: крадзеж — 6, выраб самагону — 5, нанясенне цялесных пашкоджанняў — 2. Знойдзены 4 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці. Узбуджана 9 крымінальных спраў, з якіх 3 — у адносінах да абавязаных асоб, якія ўхіляюцца ад работы. Раскрыты 4 раней здзейсненыя злачынствы. Канфіскавана ў грамадзян звыш 100 літраў брагі.

18 ліпеня ў ЦРБ з траўмамі, нанесенымі ў спрэчцы на ніве непрыязных адносін рабочым аднаго з прадпрыемстваў горада Чавусы, быў дастаўлены 34-гадовы непрацуючы  асіпаўчанін. У гэты ж дзень медыкі шпіталізавалі асіпаўчаніна з рванай ранай 5-га пальца левай рукі, цялесныя пашкоджанні атрыманы пасля ўзрыву дэтанатара.

17 і 19 чысла затрыманы аўтамабілі “Опель-Астра” і “Фольксваген ЛТ 35”, у якіх без суправаджальных дакументаў знаходзіўся тавар: у першым асіпаўчанка перавозіла   верхняе адзенне і абутак на суму 61.068.000 рублёў, у другім жыхар Віцебска — дываны і паласы коштам 65.800.000 рублёў.

На працягу тыдня супрацоўнікамі міліцыі было знішчана больш за 160 кілаграмаў дзікарослай каноплі.

У адносінах да невядомай асобы ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу з аднаго з дамоў в. Рафалін прадметаў дамашняга ўжытку на суму 1.325.000 рублёў.

Задаволена хадайніцтва АУСТ па прыцягненні да крымінальнай адказнасці 33-гадовага жыхара Вязаўніцы, які, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, нажом нанёс лёгкія цялесныя пашкоджанні сужыцельніцы.

ДАI

Спынена 112 парушэнняў правілаў руху. Прыцягнута да адказнасці 8 пешаходаў, 5 п’яных вадзіцеляў, 7 чалавек — за перавышэнне хуткасці. Здзейснена 2 ДТЗ.

16 ліпеня прыкладна ў 19 гадзін вадзіцель, які рухаўся з боку Бабруйска ў бок Свіслачы, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген Каравела“ каля в. Вуглата пры павароце налева не прапусціў скутар “Рэйсер”, які рухаўся ў сустрэчным кірунку. Адбылося сутыкненне, у выніку якога вадзіцель апошняга атрымаў цялесныя пашкоджанні і апынуўся ў бальніцы.

З 16 па 23 ліпеня праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні і прадухіленні фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія не маюць права на кіраванне.

АУСТ

Прыцягнута да адказнасці 12 правапарушальнікаў. Узбуджана 2 крымінальныя справы. Складзена 72 адміністрацыйныя пратаколы. Суправоджаны 61 цягнік, дзе затрымана 12 чалавек. Знойдзены 2 асобы, якія знаходзіліся ў вышуку. У спецізалятар дастаўлена 4 чалавекі.

Спецізалятар

Дастаўлена для аказання дапамогі 23 чалавекі, з іх — 21 мужчына і 2 жанчыны.

РАНС

Зарэгістраваны 2 пажары.

16 чысла ў вёсцы Сухлава адбылося ўзгаранне дома — пашкоджаны дах і сцены.

Двума днямі пазней загарэлася адна з кватэр па вул. Сташкевіча. Знішчана маёмасць кухні, пашкоджана столь у 2 пакоях.

У абодвух выпадках прычыны ўзнікнення пажараў устанаўліваюцца.

IАЖіРС

Складзена 8 пратаколаў: 3 — за парушэнне правілаў рыбалоўства, канфіскавана 5 пад’ёмных сетак агульнай даўжынёй 500 метраў; 5 — збор чарніц забароненымі сродкамі.

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа

27 августа 2025
Читать новость
Общество

На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем