Экалогія і вытворчасць у Асіповіцкім раёне

Экалогія і вытворчасць у Асіповіцкім раёне

16 ліпеня ў Калінінград рушыла дэлегацыя Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры. Адзін з пунктаў праграмы рабочага візіту — перагаворы аб акрэдытацыі дзесяці айчынных вытворцаў будматэрыялаў у Асацыяцыі будаўнікоў Расіі. Гэтая некамерцыйная арганізацыя – уплывовы лабіст галіновых інтарэсаў, так што плённае супрацоўніцтва з ёй намнога спрашчае прасоўванне замежных прадуктаў на расійскі рынак. Зразумела, у першую чаргу АБР клапоціцца аб маёмасных інтарэсах сваіх удзельнікаў — буйных будаўнічых кампаній і прадпрыемстваў па выпуску будматэрыялаў, так што ўзгаданыя перамовы зусім не будуць фармальнымі. Тым не менш, як мінімум у аднаго з беларускіх вытворцаў, аб якіх ідзе гаворка, шанцы атрымаць карт-бланш на дзейнасць у Расійскай Федэрацыі вельмі высокія. I гэты вытворца — наш, асіповіцкі: усім вядомае прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “Рахмат-Строй”. 

Адыходы гэта даходы.

Калі ведаеш, як іх атрымаць…

Сур’ёзная барацьба за чысціню навакольнага асяроддзя пачалася ў нашай краіне ўвогуле не так даўно, у сярэдзіне 2000-х гадоў, і, як у кожнай новай справе, тут існуюць самыя розныя “вузкія месцы”. Адно з іх — утылізацыя будаўнічых адыходаў — для ПБУП “Рахмат-Строй” па зразумелых прычынах было добра знаёмым.

У 2011 годзе Аляксей Якубоўскі, кіраўнік гэтай фірмы, якая дагэтуль доўга і паспяхова займалася будаўніцтвам, вырашыў змяніць занятак на штосьці больш перспектыўнае, і перапрацоўка адыходаў будаўніцтва (рысайклінг) падалася яму вартай увагі. Такой “сыравіны” на сметніках краіны назапашана многа, а попыт у танных будматэрыялах — менавіта ў іх павінна пераўтварацца другасная сыравіна — ёсць заўсёды.

Канечне, прадпрымальнік разумеў, што на адыходах зарабляць не так проста. З-за шматлікіх арганізацыйных і заканадаўчых складанасцей, патрэбы ў спецыялістах належнай кваліфікацыі і вялікім стартавым капітале гэта справа лічыцца дастаткова рызыкоўным бізнесам. Аднак у “Рахмата” грошы былі, а галоўнае — існавала кампетэнтная каманда, якая магла распрацаваць жыццяздольны бізнес-план. Аляксей Якубоўскі быў у ёй генератарам ідэй, а даводзілі іх “да розуму” намеснік дырэктара Андрэй Качэўскі і тэхнолаг Васіль Ананіч. Працэс планавання цягнуўся больш двух гадоў — распрацоўшчыкі імкнуліся ўлічыць усе магчымыя нюансы да таго, як пачнуцца сур’ёзныя фінансавыя ўкладанні. Сярод прынцыпова важных інтэлектуальных знаходак, якія выкрышталізаваліся падчас доўгага пошуку, стала рашэнне аб’яднаць перапрацоўку бетону з мяккімі дахавымі матэрыяламі і далучыць да ўзгаданых тэхналагічных працэсаў мыццё танк-кантэйнераў.

Увогуле, мыйка танк-кантэйнераў з рысайклінгам непасрэдна не перасякаецца, хаця і пачала рэалізоўвацца менавіта дзякуючы апошняму. Справа ў тым, што вытворчыя тэрыторыі для гэтай справы і для перапрацоўкі бітумутрымліваючых адыходаў абсталёўваецца па аднолькавых правілах, а гэта істотна спрашчае мудрагелістую працэдуру атрымання адпаведных дазволаў прыродаахоўных службаў. Попыт жа на ўзгаданую паслугу стабільны — вытворца папулярных мабільных ёмістасцей СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” з задавальненнем перадаў частку абавязкаў па тэхабслугоўванні сваіх вырабаў фірме-партнёру.

Што тычыцца бетонных рэшткаў і старога руберойду, то самы важны этап іх перапрацоўкі — драбленне — можна весці на адным абсталяванні, толькі, канечне, не адначасова. Да таго ж шкодныя сцёкі, якія ўтвараюцца на пляцоўцы збору бітумутрымліваючых адыходаў, дапускаецца ўжываць для асаджвання пылу пры рабоце з бетонам. Атрымліваецца двайная карысць: перапрацоўваюцца другасныя рэсурсы, ды яшчэ і экалагічна чыстым спосабам.

Такое “трыадзінства” мэт аказалася вельмі плённым. I няхай да поўнай рэалізацыі планаў “Рахмат-Строя” яшчэ далёка, сённяшнія вынікі дзейнасці ўжо даюць нагоду адносіць гэтую фірму да перспектыўных ігракоў у сферы абарачэння адыходаў. Ва ўсякім разе, інакш цяжка растлумачыць яе ўнясенне Мінбуд-архітэктуры ў спіс прад-прыемстваў, якім ёсць сэнс дапамагаць у выхадзе на расійскія бізнес-прасторы.

Як гэта робіцца

Тонкі момант у абарачэнні будадыходаў — зносіны паміж арганізацыямі, якія іх утвараюць, і прадпрыемствамі-перапрацоўшчыкамі. З 2008 года размяшчэнне на сметніках другаснай сыравіны забаронена, і ўсе яе віды ў абавязковым парадку павінны накіроўвацца на перапрацоўку. Пры гэтым прадугледжваецца, што ўласнік каштоўных адкідаўпавінен аплачваць працэс рысайклінгу з уласнай кішэні. Паколькі сумы могуць быць досыць вялікія, “адкідавыпрацоўшчыкі” не абавязкова ўспрымаюць канкрэтныя прапановы аб супрацоўніцтве з “адкідаперапрацоўшчыкамі” з энтузіязмам.

Так, асноўны асіповіцкі ўласнік бітумутрымліваючых адкідаў ЗТАА “Дахавы завод “Тэхнаніколь” супрацоўніцтва з “Рахматстроем” не палічыў для сябе цікавым.

Асаблівых змен у дзейнасць апошняга такі паварот падзей не ўнёс: з самага пачатку планавалася, што “зона інтарэсаў” па зборы другаснай сыравіны будзе ахопліваць круг з дыяметрам у 200 кіламетраў, а на такой плошчы знайсці партнёраў не праблема. Так што “пілотны” выпуск прадукцыі з перапрацаванага руберойду — бітумнай крошкі і бітумнай масцікі — пачаўся ў запланаваныя тэрміны (вясной гэтага года) і даў прадугледжаны бізнес-планам узровень сабекошту. Абодва прадукты паспяхова прайшлі ўсе прадугледжаныя для навінак экспертызы на адпаведнасць будаўнічым нормам, і “Рахмат-Строй” нядаўна атрымаў дазвол на іх свабодную рэалізацыю.

Куды болей клопату прынесла адсутнасць узаемаразумення з жыхарамі вёскі Верайцы, на ўскрайку якой “Рахмат-Строй” размясціў сваю “стартавую” вытворчую зону. Галоўныя моманты таго канфлікту ўжо асвятляліся ў “раёнцы”, таму застаецца толькі паўтарыць, што ніякіх прыкмет экалагічнай небяспекі для навакольнага асяроддзя кантралюючымі органамі выяўлена не было. Тым не менш, каб звесці да мінімуму нагоды для незадаволенасці верайцоўцаў, Якубоўскі вырашыў абсталяваць яшчэ адну, значна большую па плошчы, вытворчую пляцоўку прыблізна ў 1,5 кіламетрах ад вёскі. На сёння яна практычна гатова, засталося толькі даставіць і зманціраваць абсталяванне, здольнае за змену перапрацоўваць да 200 тон адыходаў. Гэта амаль у 20 разоў больш, чым існуючая магутнасць прадпрыемства.

Менавіта тут напачатку жніўня пачнецца практычная праверка той самай інавацыі з папераменным здрабленнем бітумных і бетонных адыходаў.

Утвараемы бетонны друз будзе каштаваць у тры разы танней за прыродны, і яго вельмі выгадна ўжываць для паляпшэння дарог без цвёрдага пакрыцця, таму са збытам ніякіх клопатаў не чакаецца.

Што рабіць з прадуктамі перапрацоўкі бітуму таксама ўжо вядома — зараз фірма актыўна прасоўвае іх на ўнутраным рынку, шукае выхады ў блізкае і далёкае замежжа: Расію, Украіну, Літву і іншыя краіны Еўрасаюза. Пры выкананні пэўных правілаў, у ліку якіх — абавязковая працэдура сертыфікацыі па міжнародным стандарце IСО 14000 (экалагічны менеджмент у працэсе вытворчасці), складанасцей таксама не павінна ўзнікнуць: суадносіны кошт/якасць у “рахматаўскай” прадукцыі атрымліваюцца вельмі спакуслівыя.

Што далей?

Зразумела, самае галоўнае пытанне — наколькі выгадную нішу заняў ПБУП “Рахмат-Строй”. Аналізуючы суадносіны расходаў і даходаў, Аляксей Якубоўскі ўпэўнены, што ўкладанні ў развіццё яго бізнесу акупяцца недзе праз паўгода. Калі ўлічыць, што гаворка ідзе пра суму амаль у паўмільёна долараў ЗША, перспектывы выглядаюць зусім нядрэнна.

Але ж пры перапрацоўцы руберойду ўтвараецца яшчэ адзін від другаснай сыравіны — прапітаны нафтапрадуктамі кардон. Калі яго спрасаваць з дастатковай сілай, з яго атрымліваецца энерганосьбіт з блізкай да коксу цеплаўтвараючай здольнасцю. Ужываць яго па прамым прызначэнні ў Беларусі і іншых краінах з жорсткім прыродаахоўным заканадаўствам немагчыма, аднак у шэрагу менш “экалагічна прасунутых” рэгіёнаў планеты незвычайны від цвёрдага паліва мог бы мець вялікі попыт. Пры ўмове, канешне, дастаткова нізкай цаны. З гэтай нагоды дырэктар “Рахмат-Строя” сёння ўважліва вывучае спосабы скарачэння сабекошту пагрузачна-разгрузачных аперацый і лагістыку перавозак на далёкія адлегласці. Калі атрымаецца знайсці прымальнае рашэнне, першымі спажыўцамі асіповіцкага “папяровага коксу” могуць стаць Турцыя і Кітай.

Прынамсі, танная тэхналогія прасавання другаснага энерганосьбіта ўжо распрацавана. Для гэтай справы ўдалося прыстасаваць звычайны прэс для фармавання звычайнай тратуарнай пліткі…

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем