«Група затрымання» —

«Група затрымання» —

пры гэтых словах перад вачыма ўзнікае знаёмы малюнак з тэленавін: з дзясятак магутных хлопцаў у бронекамізэльках і касках, узброеныя аўтаматамі, магутным ударам выбіваюць металічныя дзверы: усім ляжаць!..

depertament-ohranyi-ZHdanovich-i-Boltushko

Ёсць і камізэлькі, і зброя. I дзверы, калі трэба, можам вынесці. Толькі нас не дзесяць, а двое, — адначасова ўсміхаюцца сімпатычныя маладыя людзі ў выпрасаванай форме. Яны — напарнікі, міліцыянеры групы затрымання Асіповіцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ прапаршчыкі Ждановіч і Балтушко. Дарэчы, у хлопцаў не толькі адна на дваіх служба, але і імя — Юрый.

— А калі сур’ёзна, то на кожны атрыманы па радыёсувязі сігнал трывогі адпраўляемся як на баявы, — распавядае Юрый Балтушко. Пастаянна трэба быць гатовым да любога варыянту развіцця падзей. Памятаю, выехалі на быццам бы звычайную «адміністрацыйку«: жыхары шматпавярхоўкі скардзіліся на шум зверху. Калі ўвайшлі ў кватэру, убачылі траіх п’яных з відавочнымі прыкметамі крымінальнага мінулага, а на падлозелужыну крыві. Высветлілася, што тут збілі мужчынусуседа. Нягледзячы на супраціўленне, удваіх скруцілі ўсіх злачынцаў.

— На самай справе нас у групе затрымання не двое, а трое, — дапаўняе напарніка Юрый Ждановіч. За дванаццацігадзіннае дзяжурства паступае ў сярэднім дзесяць трывожных сігналаў. Час прыбыцця на аб’ектда 7 хвілін. У нашай службе імгненне часам вырашае вельмі многае, так што службовы аўтамабільтаксама частка каманды, і за яго «добрай формай» сочым пастаянна. Як і за сваёй: высокі ўзровень фізпадрыхтоўкі супрацоўнікаў групы часта вызначае паспяховасць затрымання. Таму і стараемся праводзіць як мага больш часу ў спартыўнай зале аддзела, і зноў разам: пры адпрацоўцы прыёмаў барацьбы, рукапашнага бою, самба становімся спарынг-партнёрамі.

На пытанне аб крэда маладыя прапаршчыкі зноў усміхаюцца, і зноў — разам:

Акрамя агульнага імя, звання, месца працы, захаплення спортам у нас і галоўны прынцып адзін на дваіх: закон і парадак. І хай гэта прагучыць некалькі высакамоўна, але менавіта іх выкананне і падтрыманне заўсёды і ўсюды — наша мэта, прычым не толькі прафесійная, але і чалавечая, мужчынская.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем