Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У сувязі з устанаўленнем месцазнаходжання спынены вышук зніклага без вестак грамадзяніна. Аддзяленнем па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі сумесна з ваеннай камендатурай па Асіповіцкім гарнізоне выяўлена і знішчана 15 кг дзікарослых канопляў. У абменным пункце затрымана асіпаўчанка, якая спрабавала збыць фальшывую 100-доларавую банкноту, надрукаваную на струменевым прынтары. Праводзіцца праверка па чарговым выкраданні з неахоўваемай стаянкі аўтамабіля “ВАЗ”.

6 ліпеня з аграгарадка Ліпень у ЦРБ дастаўлена з траўмамі 4-гадовая дзяўчынка: яе маці, не маючы вадзіцельскага пасведчання і кіруючы аўтамабілем у двары дома, праявіла няўважлівасць і наехала на дачку, якая нечакана з’явілася на шляху руху машыны.

РАСК

Распачата 16 крымінальных спраў, 2 — у дачыненні раней несудзімай непрацуючай жанчыны, якая здзейсніла крадзеж маёмасці і незаконна захоўвала звыш 20 грамаў экстракцыйнага опію.

Захавання і збыту наркатычных сродкаў датычацца і справы, узбуджаныя супраць невядомага, які ў Мінску прадаў жыхару Асіповічаў больш за 4 грамы асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, і жанчыны, што незаконна захоўвала пры сабе звыш 70 грамаў макавай саломкі.

Устаноўлены асобы, якія ўчынілі на мінулым тыдні крадзеж двух аўтамабіляў “ВАЗ” — імі аказаліся 19- і 21-гадовы работнікі аднаго з заводаў.

Будзе прыцягнуты да адказнасці і жыхар в. Ясень, што з лістапада 2011 года ўхіляўся ад выплаты аліментаў на карысць дачкі.

ДАI

Папярэджана 118 фактаў парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнута 9 нецвярозых вадзіцеляў, 30 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 8 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў на вопратцы. Адбылося 12 ДТЗ.

АУСТ

Складзена 68 адмі-ністрацыйных пратаколаў, суправоджана 60 цягнікоў, з якіх знята 6 правапарушальнікаў. Знойдзены 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку.

IАЖіРС

Складзены 1 пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання і 3 — за наведванне лесу ў час забароны.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем