Асіповічы: “Зямля пад белымі крыламі” запрашае

Асіповічы: “Зямля пад белымі крыламі” запрашае

Напрыканцы мінулага тыдня адбылося падвядзенне вынікаў традыцыйнага раённага конкурсу, які праводзіць фотаклуб “Раніца”.

fotovyistavka1

У сёлетні фінал прайшлі 22 удзельнікі, якія прадаставілі больш за 150 фотаздымкаў. Пераможцамі ў намінацыі “Прыгажосць роднага краю” сталі Віталь Бажкоў, Мікалай Кухарэнка, Яўген Архіпаў, якія занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы сярод дарослых. Дыпломы першай і другой ступені сярод дзяцей атрымалі Меланія Каляда і Кірыл Марчанка.

fotovyistavka1

У намінацыі “Нашы землякі” ў тройцы лідараў — Яніс Гарбанюк, Максім Баглаеў і Аляксандр Бараноўскі, а першае і другое месцы сярод дзяцей  занялі Дзяніс Ерашэвіч і Марыя Новік.

Выніковая фотавыстава з лепшых конкурсных работ упершыню размешчана ў раённым краязнаўчым музеі і дэманструецца да 25 ліпеня. Уваход свабодны.

фотовыставка2

Варта адзначыць, што кіраўнік фотаклуба “Раніца” Алена Ерашэвіч пры афармленні экспазіцыі прымяніла шэраг арыгінальных і нечаканых мастацкіх прыёмаў, што дазволіла пераўтварыць асобныя работы ў цэльны і дынамічны калектыўны твор, свайго роду відовішчны фотафільм пра родны край.

fotovyistavka1

Дзмітрый САЎРЫЦКІ. Фота — клуб «Раніца».

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем