Павіншавалі работнікаў асіповіцкага райспажыўтаварыства

Напярэдадні прафесійнага свята работнікі раённага спажывецкага таварыства сабраліся ў Дома культуры чыгуначні-каў на ўрачыстае мерапрыемства, дзе іх і павіншавалі намеснікі старшыні райвыканкама і праўлення аблспажыўсаюза Уладзімір Дзявойна і Аляксандр Уткін, кіраўнік райста Алена Савіцкая. Не засталіся ўбаку ад добрых слоў у адрас дзелавых партнёраў начальнікі філіялаў ААТ «Белаграпрамбанк» і «Бабушкина крынка» Уладзімір Янкоўскі і Таццяна Жорава.

Многія руплівыя «імяніннікі» за самаадданую працу атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Напрыклад, прадавец аўталаўкі Наталля Антошына і прадавец з выкананнем абавязкаў загадчыка магазіна № 2 пасёлка Ялізава Алена Хіцун былі адзначаны Граматай і Падзячным лістом аблспажыўсаюза, прадаўцы з выкананнем абавязкаў загадчыкаў магазіна в/ч Лапічы Лілія Дударонак (на здымку) і в. Ясень Ніна Мірончык, вадзіцель аўтакалоны Аляксандр Шамак — Падзячным лістом і Ганаровымі граматамі райвыканкама.

Шэраг работнікаў галіны атрымалі ўзнагароды райспажыўтаварыства, не забыліся і пра ветэранаў нашай спажыўкааперацыі — Аляксандра Бахановіча, Таццяну Купрэйчык, Галіну Давідовіч, Людмілу Скіндзер, Марыю Герасімовіч.

Не абышлося, натуральна, і без добрых песень, якія дарылі віноўнікам урачыстасцей самадзейныя артысты раёна.

Ніна ВІКТОРЧЫК. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем