Ад Асіповіч да Пулавы

Гэта — два невялікія правінцыяльныя гарадкі, размешчаныя ў розных краінах. Першы зразумела дзе, другі — у Польшчы. А яшчэ Пулавы ўжо даволі доўгі час з’яўляюцца свайго роду палігонам, на якім правяраецца прымальнасць для польскіх дарог рознага роду інавацый у рабоце дарожных службаў. Свой вопыт дарожнікі-эксперыментатары не хаваюць, таму да іх даволі часта прыязджаюць госці як з іншых рэгіёнаў Польшчы, так і з-за мяжы — ад суседзяў па Еўрасаюзу і з краін СНД. На мінулым тыдні сюды наведалася беларуская дэлегацыя — 22 кіраўнікі дарожна-эксплуатацыйных упраўленняў. Сярод апошніх быў і начальнік ДЭУ № 73 Мікалай Iвашка, на думках і ўражаннях якога і грунтуецца гэты матэрыял.

Пра дзве вялікія розніцы

Маршрут нашай дэлегацыі пралягаў не толькі праз польскую тэрыторыю — некалькі соцень кіламетраў праехалі па дарогах Літвы. У апошняй стан дарожнай сеткі ў цэлым горшы, чым у Беларусі — як у тэхнічным плане, так і ахайнасці. А вось ад Польшчы адстаём ужо мы. Прычым не столькі з-за розніцы ў аб’ёмах фінансавання дарожных спраў, колькі ў выбары прыярытэтаў, на якія гэтыя грошы выдаткоў-ваюцца.

Напрыклад, абкошванне ўзбочын і прылягаючых да іх тэрыторый для беларускіх дарожнікаў — адзін з найбольш фінансава і працаёмкіх накірункаў сезоннай работы. Па дарогах, якія абслугоўваюцца ДЭУ          № 73, штодзень задзейнічана 8-9 адзінак тэхнікі і 7-8 чалавек з ручнымі касілкамі. Палякі ж праводзяць рэгулярнае абкошванне намнога радзей. Галоўны вораг нашага дарожнага добраўпарадкавання — пластыкавыя ды шкляныя бутэлькі — у суседняй краіне высока цэніцца як другасная сыравіна. Таму і кідаюць іх рэдка, і самі вадзіцелі ахвотна збіраюць “непатрэбныя нейкім дурням” жывыя еўра.

Дарэчы, пра грошы. У нас за кожнай эксплуатацыйнай арганізацыяй назаўсёды замацавана пэўная частка дарожнай сеткі. У Польшчы ж нагляд за дарогамі не абавязак, а свайго роду падрад, які атрымлівае пераможца тэндара. Адпаведная дамова заключаецца на 3 гады. Задаволены заказчык вынікамі работы — перазаключаецца на той жа тэрмін. Пры такім падыходзе дэталёва агаворваецца ўсё, што павінны выконваць дарожнікі, і пад іх выдзяляецца папярэдне абумоўленая сума грошай. Калі падрадчык знаходзіць спосаб неяк сэканоміць — зразумела, не губляючы ў якасці — яго прыбытак аўтаматычна ўзрастае. З гэтай нагоды там вельмі распаўсюджана прыцягненне розных субпадрадчыкаў для выканання спраў, дзе патрэбна вузкаспецыялізаваная тэхніка.

А яшчэ польскім дарожнікам вельмі выгадна, калі выдаецца цёплая зіма: расходы тады мінімальныя, а эканомія атрымліваецца асабліва важкай. У нас жа фінансаванне прадпрыемства залежыць ад фактычна выкананых аб’ёмаў работ, таму, калі зіма лёгкая, грошай зарабляецца зусім мала. З улікам абавязковых расходаў – падаткі, амартызацыя тэхнікі, аплата працы работнікаў і г.д. — можна нават мець і адчувальныя страты.

Падалося нязвыклым і вялікая колькасць дыхтоўных з’ездаў з дарог: на некаторых участках іх налічваецца 15-20 на кожны кіламетр. Гэта звязана з прыватнай уласнасцю на зямлю і адносна невялікай шырынёй надзелаў, якія прылягаюць да шляхоў зносін. Праз чужую тэрыторыю пераганяць тэхніку там забаронена.

Лепшы паліцэйскі — “ляжачы” паліцэйскі

Асаблівы акцэнт прымаючы бок зрабіў на дэманстрацыі нестандартных спосабаў павышэння пасіўнай бяспекі руху. I гэта зразумела: калі забяспечыць дарогу прыстасаваннямі, якія аўтаматычна прымушаюць вадзіцеляў паводзіць сябе асцярожна і ўважліва, дадатковы кантроль на ёй наўрад ці спатрэбіцца.

Адзін з уездаў у Пулавы ідзе з гары, таму раней многія вадзіцелі не маглі ўтрымацца ад спакусы “наддаць газу” і ўляталі ў горад з хуткасцю 100 і болей кіламетраў у гадзіну. Зараз на такое ніхто не адважваецца. На дарозе зроблена штучнае ўзвышша накшталт трампліну. Калі хуткасць транспарту ў межах дазволенага, яно не перашкаджае. У іншым жа выпадку машына спачатку ўзлятае ў паветра, а потым моцна бразгаецца аб асфальт. Верагоднасць разбіць пры такім прызямленні картар рухавіка ці зламаць падвеску — да 50 працэнтаў.

На найбольш небяспечных па статыстыцы ДТЗ раўназначных перакрыжаваннях горада зроблены штучныя выпукліны. Яны даволі высокія, з-за чаго транспарт рэзка нахіляецца ад цэнтра дарогі. Крывізна паверхні разлічана так, што на недазволенай хуткасці ўзнікае адчуванне, нібы машына зараз перакуліцца. На самой справе такога не можа быць, аднак жадаючых у гэтым пераканацца на ўласным вопыце няма.

Што ж тычыцца звычайных “ляжачых” паліцэйскіх, то яны ад нашых адрозніваюцца істотна. Штучныя няроўнасці гэтага тыпу ў 10 разоў шырэй — да 20 метраў — і маюць каляіны, разлічаныя пад калёсную базу грамадскага транспарту. Аўтобусы рухаюцца па гладкай дарозе з раўнамернай хуткасцю, што дазваляе эканоміць паліва і павышае камфорт пасажыраў, а вось легкавыя машыны вымушаны скідваць хуткасць.

Не пакінуты без увагі і ліхачы-веласіпедысты. На веладарожках каля перакрыжаванняў іх з праезнай часткай і тратуарамі зроблены Z-падобныя ўчасткі. I не захочаш, а паедзеш павольна. Прынамсі, па тым жа прынцыпе — зігзагападобныя выгіны, расшырэнні-звужэнні — перабудаваны праезныя часткі вуліц, на якіх дзейнічаюць жорсткія абмежаванні хуткасці руху.

Вяртанне дадому

На жаль, практычна нічога з убачанага за мяжой у арганізацыю работы айчынных дарожнікаў укараніць адразу немагчыма: усе цікавыя польскія напрацоўкі не ўпісваюцца ў стандарты, якія рэгламентуюць эксплуатацыю дарог. Ды і каштуюць не танна, а зараз асноўны накірунак фінансавання — мадэрнізацыя дарожнай сеткі, падцягванне яе кандыцый да еўрапейскага ўзроўню.

Справа даўно наспеўшая, вось толькі расходаванне вялізных сродкаў магло б прадумвацца больш узважана. Напрыклад, падчас рэканструкцыі шашы Мінск-Гомель уздоўж праезнай часткі быў устаноўлены суцэльны сеткавы “экран”. У мінулым годзе ДЭУ № 73 атрымала распараджэнне Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зрабіць у ім 50-метровыя разрывы, каб забяспечыць магчымасць міграцыі капытных. Знялі 1,3 кіламетра агароджы. Сёлета, у сувязі з ростам аварыйнасці з удзелам дзікіх жывёл, Міністэрства ўнутраных спраў патрабуе, каб тыя разрывы ў агароджы былі ліквідаваны…

Зразумела, патрабаванне будзе выканана. Але калі б ведамствы, якія маюць права камандаваць дарожнікамі, дзейнічалі скаардынавана, такіх супярэчнасцей можна пазбягаць яшчэ на этапе праектавання, так?

Падрыхтаваў Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем