Знаёмцеся: Сяргей Рогаль

Знаёмцеся:

начальнік аддзела ўнутраных спраў на транспарце

Сяргей РОГАЛЬ

Нарадзіўся 2 верасня 1966 го-дзе ў пас. Ганчанскае Клічаўскага раёна. Падлеткам з сям’ёй пераехаў на Асіповіччыну, з якой і звязаны далейшы жыццёвы і працоўны шлях Сяргея Яўгенавіча. Скончыў СШ № 1, пасля вучобы ў Магілёўскім педінстытуце 4 гады працаваў настаўнікам фізкультуры ў Свіслацкай школе. У 1995 годзе прыйшоў у АУСТ інспектарам прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі. Падчас службы завочна атрымаў адукацыю ў Акадэміі МУС. У 2002 годзе ўзначаліў міліцыю грамадскай бяспекі, з 2007 года быў першым намеснікам начальніка АУСТ. З красавіка часова выконваў абавязкі начальніка аддзела, а 19 чэрвеня прызначаны на пасаду кіраўніка.

Задач, якія зараз стаяць перад АУСТ, падпалкоўнік Рогаль выдзяляе некалькі. Галоўная — барацьба з правапарушэннямі і злачынствамі, забеспячэнне правоў і свабод, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, якія знаходзяцца на аб’ектах чыгуначнага транспарту, захаванасць грузаў. Асноўным фактарам эфектыўнасці работы лічыць далейшае ўзмацненне кадравага патэнцыялу, бо агульны поспех залежыць ад кожнага супрацоўніка.

Сяргей Яўгенавіч — шматразовы пераможца спартыўных спаборніцтваў раённага і абласнога маштабу, прыхільнік здаровага ладу жыцця. Вольны час таксама прысвячае фатаграфіі, чытанню сучаснай літаратуры і адпачынку разам з сям’ёй: сынам-гімназістам Аляксеем, дачкой-студэнткай Дар’яй і жонкай Ингай Аляксандраўнай, якая працуе намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў Вяззеўскай сярэдняй школе.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем