Вяртанне да вытокаў. Iдэал прыгажосці

Вяртанне да вытокаў. Iдэал прыгажосці

На ХХII раённым фестывалі “Веснавыя колеры” адбылася своеасаблівая прэзентацыя новых касцюмаў народнага ансамбля “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры. Пра тое, як з’явілася ідэя апрануцца ў народныя строі, непадобныя на ранейшыя, расказвае дырэктар СДК Мікалай Забаўскі:

— Да знакавай для калектыву падзеі ішлі два гады, а да гэтага былі шматлікія выступленні па розных гарадах і вёсках і краіны, і за мяжой. Спявалі, танчылі. Здаецца, нядрэнны рэпертуар напрацавалі. Але чым большы набываўся вопыт і ўзрастала майстэрства, тым больш не задавальняла тое, з чым выходзім на сцэну. Пачалі шукаць новыя падыходы. Яны, як аказалася, ляжалі на паверхні: спявай і танцуй тое, што спявалі і танцавалі бабулі. Так паступова пачалі адраджаць некрануты пласт народнай песеннай культуры, характэрны для нашай мясцовасці.

Пад дуду, гармонік і цымбалы сцэнічныя творы набылі зусім іншае гучанне, і ранейшыя фабрычныя строі зусім не ўпісваліся ў тыя песні-карагоды, у якія “вязанцы” хутка ўжыліся. Чаму? Бо прайшло не так багата часу, калі на вячорках ды кірмашах дзяўчаты і хлопцы, апрануўшы свае лепшыя даматкана-вышытыя строі, пускаліся ў пляс.

Думаецца, што дзесьці ўнутры кожнага з нас усё ж жывуць гукі і рытмы, што рабілі больш насычаным быт продкаў. Але якім быў традыцыйны народны касцюм Асіповіччыны? Адказаць на гэта пытанне дапамаглі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і калекцыі строяў краязнаўчых музеяў у Дараганаве, Бабруйску, Беразіно, Клічаве, Пухавічах. Пасля дасканалага вывучэння крою адзення, тэхнікі вышывак, злучальных швоў і карункаў вызначыліся з характэрнымі рысамі для свайго рэгіёна. Так пачалася карпатлівая работа па стварэнні строяў.

Vyazanka

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы цэнтр народных рамёстваў і асабіста член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольга Наўдзюнас аказалі практычную і кансультацыйную дапамогу ўдзельніцам “Вязанкі”, якія самаруч краілі, шылі-вышывалі сабе строі. Старажытныя формы, чысціня арнаментальных матываў, панаванне белага і чырвонага колераў — гэта ж пасланні з глыбокай даўніны! Зараз строй цалкам адпавядае таму ідэалу прыгажосці, што выяўляўся ў мелодыях народных песень, гуках народных інструментаў, пластыцы традыцыйных танцаў.

У беларускім народным адзенні адзін з абавязковых элементаў — паясы. Кіраўнік “Вязанкі” Ірына Забаўская асвоіла тэхніку іх ткання “на бердзечку”. Прыйшлося шукаць майстра, які б яго зрабіў — дапамог Якаў Ядлінскі з Вяззя.

Цяпер з гонарам можам сказаць, што адрадзілі традыцыйны нацыянальны касцюм асіповіцкага краю. Строй не проста прыгожы, камфортны, эксклюзiўны. Ён — актуальны, у трэндзе, як цяпер кажуць. А канструкцыя такая дасканалая, што няма нiчога лiшняга. Упэўнены: беларускія народныя строі ніколі не застануцца ў мінулым, яны заўсёды будуць сучаснымі.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Власть

“Почему не интенсифицировать процесс?” Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 30 июня по 6 июля

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Слоним 2017” — ФК “Осиповичи” — 1:2

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Сэрцам адданыя роднай зямлі: свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, ў Асіповічах

8 июля 2025
Читать новость
Культура

В Осиповичах прошел международный литературно-музыкальный фестиваль

8 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем