Ёсць на што паглядзець у Завалочыцкім сельсавеце

Ёсць на што паглядзець у Завалочыцкім сельсавеце

Спіс адметнасцей Завалочыцкага сельсавета можа і не надта вялікі, але ўражваючы і досыць разнастайны. Да таго ж размешчаны яны вельмі зручна для аўтамабільнай вандроўкі з Асіповіч.

У вёсцы Гарадок — першым паселішчы сельсавета, які ляжыць на шляху ў Завалочыцы — знаходзіцца храм. Драўляная Казьма-Дзям’янская царква (на здымку) пабудавана ў ХVІІІ стагоддзі і захавалася да нашага часу ў аўтэнтычным выглядзе.

глуск 01

Яшчэ адна мясцовая адметнасць — будынак школы. Ніякай архітэктурнай каштоўнасці ён не мае, але паглядзець на яго ўсё роўна цікава. Асяродак адукацыі ўзведзены ў той жа час і па тым жа праекце, што і школа ў Карытным. Яна была зачынена некалькі гадоў назад, пэўны час існавала як аздараўленчы лагер, які таксама перастаў функцыянаваць. Перспектывы далейшага існавання ў непатрэбнай больш пабудовы нядрэнныя: яго выкупіла абшчына баптыстаў, якая збіраецца заснаваць тут свайго роду санаторый для аднавернікаў-пратэстантаў.

Недалёка ад Гарадка знаходзіцца вёска Гарадзішча. Старажытнасць бачыцца па немалой колькасці сядзіб, пабудаваных у характэрным для традыцыйнага народнага дойлідства стылі. Прыблізна да XVIІ стагоддзя мястэчка называлася горадам Глускам. Пасля пажару горад існаваў яшчэ некаторы час пад назвай Глуск Пагарэлы, а заняпаў з развіццём новага Глуска, які быў заснаваны на некалькі дзясяткаў кіламетраў ніжэй па Пцічы. Пункт, дзе існаваў Глуск Пагарэлы, “вылічыў” па архіўных дакументах і знайшоў на мясцовасці асіповіцкі краязнаўца Юрый Клеванец. Зараз месца былога горада занята пашай і вясковымі могілкамі.

Пра багацце гістарычнай спадчыны Гарадзішча сведчыць і назва моста праз рачулку на ўездзе ў вёску. Мост нічога асаблівага не ўяўляе, але ён менавіта той самы, “праз які Напалеон бег і куляўся!”

Галоўны экскурсійны аб’ект у Завалочыцах — панскі маёнтак XIX стагоддзя. Нічога падобнага ў нашым раёне сёння няма, хаця напрыканцы 90-х у Дараганаве яшчэ існаваў прыгожы панскі дом Дараганаў. Пабудова, праўда, была ўшчэнт “дабітая”, стаяла закінутая і згарэла ў пажары, які ўчынілі мясцовыя бамжы…

Прынамсі, калі рушыць з Завалочыц у бок Дараганава, то можна завітаць на былую савецкую ракетную базу. Знаходзілася яна каля вёскі Сіманавічы, але патрапіць туды няпроста: сакрэтныя аб’екты ў СССР, як правіла, будаваліся ў маладаступных мясцінах. Сёння ад пускавых шахт мала што засталося, але для аматараў экстрыму і блукання па закінутых тэхнагенных зонах вандроўка сюды ўсё роўна абяцае шмат цікавага.

 І яшчэ некалькі адметнасцей завалочыцкага краю

  1. Колішнія дзеці, а цяпер ужо пенсіянеры, вяртаюцца на малую радзіму. Прыклад — Аляксандр Зубец з вёскі Дварэц (на здымку). Па словах старшыні мясцовага сельсавета Аляксандра Крамянецкага, аседлымі жыхарамі ў многіх сёлах становяцца менавіта іх былыя ўраджэнцы. Таму і амаль няма безгаспадарчых дамоў.
  2. Вёску Туркі, дзе жывуць усяго 2 карэнныя жыхары, аблюбавалі тры гарадскія сям’і, якія ўзялі па чвэрць гектара і ствараюць там свае памесці. Прычым у аўтэнтычным стылі, прыбліжаным да ладу, у якім жылі нашы продкі.
  3. Жыхары, якія абслугоўваюцца ў крамах райста, маюць пастаянную скідку на малочныя і хлебабулачныя вырабы. Апошнія, дарэчы, прывозяць і ў магазін Карытнага.
  4. Цэнтр аграгарадка прываблівае цудоўнай сажалкай.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем