Перасовачны выставачна-лекцыйны комплекс “Расійскія чыгункі” наведаў усе абласныя гарады нашай краіны

Перасовачны выставачна-лекцыйны комплекс “Расійскія чыгункі” наведаў усе абласныя гарады нашай краіны

Роздум ля выставачнага вагона

Перасовачны выставачна-лекцыйны комплекс “Расійскія чыгункі” наведаў усе абласныя гарады нашай краіны. І адным з першых асіпаўчан у ім пабываў Ганаровы чыгуначнік Яўген Гасціла. Гэты надзвычай рухавы чалавек хутка пераступіць 90-гадовы рубеж і дзіўным чынам злучае ў сабе жыццёвую мудрасць, адданасць чыгунцы і ўнутранае святло.

— Першай справай пералічыў вагоны, якіх аказалася 12, — расказвае ветэран. Тры тэхнічнага і бытавога прызначэння, а ў 9 размяшчалася экспазіцыя, прысвечаная развіццю чыгуначнага транспарту суседняй краіны, новым тэхналогіям, эвалюцыі тэхнікі. У кожным вагоне, нібы праваднік, — асобны экскурсавод. З цікавасцю пазнаёміўся з прапанаваным матэрыялам. Прыемна было сустрэцца са старымі сябраміпаравозамі і цеплавозамі, прасачыць за этапамі ўдасканальвання транспартуездзіць жа давялося на тузіну відах лакаматываў, савецкіх і нямецкіх, лебядзянках і хуткасных, двухвосевыхкаробачкахі больш сучасных, так што быў сведкам не адной мадэрнізацыі.

Працаваць сам пачаў 9 мая 1945 годакалі прыйшоў пешшу з Градзянкі. Ведаеце, як гэта адбылося? У канцы вайны, за якую паспелі вырасці, сабраліся з хлопцамі і рушылі ў Асіповічы ўладкоўвацца працаваць, каб карміць сем’і. У горадзе нікога не ведалі, таму прыйшлі да былога партызанааднавяскоўца Антона Яўменчыка, які ўжо працаваў у вагонным дэпо. Той адразу завёў у аддзел кадраў, і назаўтра быў першы рэйскачагарам на камсамольскім паравозе. Цягнік бачыў у першы раз, але навука была нескладаная, засвоіў хутка. Атрымоўвалі па 700 грамаў хлеба па картках. Адпачывала брыгада, пакуль не была пабудавана гасцініца, побач з цягніком, на кучы пяску, які быў нарыхтаваны для паравозаў.

Паступова вывучыўся на памочніка машыніста, потым стаў машыністам. Скончыў вячэрнюю школу. 17 гадоў ад’ездзіў на грузавых, а ў шэсцьдзясят другім перасеў на пасажырскія. Доўгі час курсіраваў на цягнікуГомельМінск“. Прымаў эстафету ў гамяльчан і рушыў да сталіцы. Загружалі 25 тон паліва, у два разы больш вадыі адпраўляліся ў зваротны шлях.

Давялося рабіць і інструктарам. Многіх навучыў справе, правілам тэхнічнай эксплуатацыі, майстэрству кіравання магутнай машынай. Быў і цеплатэхнікам у брыгадзе планавання паліва…

У 1949 годзе таварыш па рабоце пазнаёміў мяне з дзяўчынай з НГЧз’явілася яшчэ адна чыгуначная сям’я. Жылі на кватэры, потым пабудавалі дом. Вырасцілі дачку і сына. Унукі і праўнукіпрацяг роду. Жонка, на жаль, некалькі гадоў таму пакінула гэты свет, таму стараюся жыць за дваіх. І дом, агарод не запускаць. Да мінулага года ўзначальваў ветэранскую арганізацыю лакаматыўнага дэпо, а зараз саступіў дарогу маладым. Заўсёды цікаўлюся навінамі, чытаю газеты, радуюся новым дасягненням навукі. На выставе, дарэчы, вельмі ўразіла магчымасць пабываць на стартавай пляцоўцы касмадромаБайканур”, баявым чыгуначным комплексе, памераць узровень радыяцыі.

Многае ўзгадаў Яўген Лявонавіч, вывучаючы экспазіцыі выставы. І толькі ні разу не вярнуліся яго думкі да тых узнагарод, якімі была адзначана бездакорная праца машыніста першага класа. А ён — кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Ударнік пяцігодак”, мае званне “Ганаровы чыгуначнік”, “Ганаровы ветэран”, “Выдатны паравознік”, шматлікія граматы…

…У вядомага кампазітара Мусаргскага ёсць сюіта “Карцінкі з выстаўкі”. Яна складаецца з дзесяці п’ес, кожная з якіх адлюстроўвае змест адной з карцін мастака Гартмана. Гэткія ж карцінкі, прысвечаныя экспанатам кожнага вагона, намаляваў і Яўген Лявонавіч. Толькі не нотамі ці фарбамі, а словамі, з аздабленнем уласнымі ўспамінамі і перажываннямі…

Кацярына IВАНОВА.

Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем