Асіповічы: конкурсная праграма “Карапуз-шоу”

Асіповічы: конкурсная праграма “Карапуз-шоу”

ўжо ў другі раз сабрала разам самых маленькіх жыхароў горада. Свята, якое прысвечана Дню абароны дзяцей, паспела стаць папулярным у асіпаўчан: да пачатку заставалася яшчэ паўгадзіны, а каля сцэны ў гарадскім парку было ўжо даволі шмат дарослых і малых.

Вясёлыя дзіцячыя песні, сонечнае надвор’е, гарэзны клоун — усё спрыяла баявому настрою як маленькіх канкурсантаў, так і выканаўцаў мастацкіх нумароў. Адкрылі свята дзяцінства танцам “Я, ты, ён, яна…”, потым адбыўся “Першы старт”, у якім прынялі ўдзел 2 карапузы ва ўзросце 9 і 10 месяцаў, а ў намінацыі “Першыя крокі” (10-18 месяцаў) было ўжо 5 удзельнікаў. Малыя паўзлі, крочылі да фінішу, а дарослыя накіроўвалі іх з дапамогай розных прыстасаванняў: цацак, тэлефонаў, фотакамер і нават камп’ютарнай мышы. У выніку самымі спрытнымі сталі Максім Світагор і Караліна Кісялёва адпаведна.

Самай масавай стала намінацыя “Гоншчыкі”: 9 дзетак 2-4 гадоў стараліся што хутчэй праехаць на веласіпедзе — лепшы час паказаў Ягор Мікуліч. А самыя старэйшыя — 5-6-гадовыя — змагаліся як “Супергоншчыкі” — тут хутчэй да фінішу дабраўся Арцём Лубінскі.

Кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе і ў конкурсе малюнкаў — тут перамагла Васіліса Паляшчук. Усе без выключэння маленькія ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі рознай ступені і прыгожымі цацкамі.

Таксама на працягу свята прысутныя маглі ацаніць майстэрства пачынаючых спевакоў і танцораў з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і раённага Цэнтра культуры. І многім з іх падчас мерапрыемства былі ўручаны дыпломы аб заканчэнні той ці іншай ступені навучання ў творчых калектывах.

Зразумела, конкурс прадугледжвае наяўнасць пераможцаў, але нельга сказаць, што нехта з малых быў лепшы ці горшы. Хтосьці з іх мог стаміцца, змарыцца на сонейку, спужацца вялікай колькасці гледачоў — гэта ж дзеці! Проста некаторым карапузам крыху больш пашанцавала. Але кожны з іх усё роўна самы лепшы для сваіх бацькоў!

карапуз шоу осиповичи 172karapuz-shou-osipovichi-415 карапуз шоу осиповичи 177 карапуз шоу осиповичи 183 карапуз шоу осиповичи 186 карапуз шоу осиповичи 200 карапуз шоу осиповичи 212 карапуз шоу осиповичи 232 карапуз шоу осиповичи 256 карапуз шоу осиповичи 284 карапуз шоу осиповичи 314 карапуз шоу осиповичи 321 карапуз шоу осиповичи 337 карапуз шоу осиповичи 408 карапуз шоу осиповичи 413 карапуз шоу осиповичи 414 карапуз шоу осиповичи 009 карапуз шоу осиповичи 017 карапуз шоу осиповичи 024 карапуз шоу осиповичи 033 карапуз шоу осиповичи 035 карапуз шоу осиповичи 041 карапуз шоу осиповичи 056 карапуз шоу осиповичи 059 карапуз шоу осиповичи 065 карапуз шоу осиповичи 071 карапуз шоу осиповичи 074 карапуз шоу осиповичи 081 карапуз шоу осиповичи 099 карапуз шоу осиповичи 102 карапуз шоу осиповичи 131 карапуз шоу осиповичи 141 карапуз шоу осиповичи 148 карапуз шоу осиповичи 164 карапуз шоу осиповичи 165

Фото Марии ТАЛЕЙКО.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость