Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Райспажыўтаварыства закупіла ў студзені-красавіку ад насельніцтва звыш 900 тон металалому, 52 — макулатуры, каля 40 — шклабою, больш за 3 — поліэтылену і 800 кілаграмаў тэкстылю. Агульная сума выплачаных людзям сродкаў — звыш 1,6 млрд рублёў.

З пачатку года да выcакахуткаснага інтэрнэту byfly і інтэрактыўнага тэлебачання ZALA падключылася больш за 900 чалавек, а ўсяго паслугай карыстаецца звыш 17 тысяч асіпаўчан. Нядаўна з’явілася магчымасць глядзець тэлеперадачы з дапамогай новай тэхналогіі “SmartTV” і на камп’ютары, планшэце, смартфоне.

Доследны лясгас не першы год цесна супрацоўнічае з Расіяй. Сёлета ў Пензенскую вобласць рэалізавана больш за мільён сеянцаў сасны, што прадпрыемству дало магчымасць зарабіць каля паўмільярда беларускіх рублёў. Прыкладна 20 мільёнаў атрымана ад продажу саджанцаў дэкаратыўных культур, у тым ліку — буякоў.

Дзіцячыя школы мастацтваў №№ 1, 2 прадставяць сёння лепшыя дасягненні сваіх выхаванцаў на справаздачных канцэртах, якія пройдуць у раённым Цэнтры культуры і адпачынку і МПЦ “Равеснік”. Дарэчы, пасведчанні аб заканчэнні базавай музычнай адукацыі атрымаюць 138 юных асіпаўчан.

Дзіцячыя аздараўленчыя летнікі распачнуць днямі работу. Прышкольныя з дзённым знаходжаннем будуць працаваць у першую змену і прымуць 800 чалавек, кругласутачныя — 785. У тым ліку 550 паправяць здароўе ў стацыянарных лагерах “Пціч“ і “Родничок“. Першы будзе працаваць у 3 змены, другі — у 4.

У Вяззеўскім сельсавеце абследаванні домаўладанняў, інфармацыйная работа з усімі катэгорыямі насельніцтва — формы работы, каб данесці да свядомасці людзей правілы пажарнай бяспекі. Асаблівая ўвага надаецца адзінокім і састарэлым грамадзянам, шматдзетным і нядобранадзейным сем’ям. Не абыходзіцца і без прадпісанняў: на нядбайных гаспадароў сёлета іх выпісана 36. Акрамя гэтага, у 17 вёсках з 21 зроблены супрацьпажарныя палосы.

У абласным Цэнтры творчасці нядаўна прайшоў фінальны турнір па інтэлектуальных гульнях, у якім удзельнічала і каманда “Могучая кучка“ з гімназіі. Насця Шухава, Ліза Крэхалёва, Лінара Афіцэрава, Павел Герман, Арцём Шагаеў і Аляксей Атрашонак занялі III месца ў адным з этапаў спаборніцтваў — “Свая гульня“. Між іншым, у каманды ёсць свой сайт: http://mind-games.ucoz.com.

Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 73 актыўна вядзе абкошванне замацаванай тэрыторыі. З дапамогай трактароў і мотакос прыведзена ў парадак больш за 400 кіламетраў збочын, 250 — адкосаў, 425 — палос адводу дарог М-5 і Р-72.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем